Таіна (мова)

(Пасля перасылкі з Таіна, мова)

Таі́на (саманазва Taino) —- аравакская мова, родная мова таіна.

Таіна
Саманазва Taino
Краіны Пуэрта-Рыка
Рэгіёны Вест-Індыя
Арганізацыя, якая рэгулюе
Класіфікацыя

Аравакская
 Паўночна-аравакская
  Та-аравакская

     Таіна
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 tnq
Ethnologue tnq
IETF tnq
Glottolog tain1254

Да прыходу еўрапейцаў у Новы Свет мова таіна была найбольш распаўсюджанай на Вялікіх Антыльскіх астравах і паўночнай частцы Малых Антыльскіх астравоў. Падзялялася на некалькі дыялектаў. Да аднаго з іх адносяць мову індзейцаў-лукая з Багамскіх астравоў. Звычайна носьбіты аднаго дыялекту добра разумелі носьбітаў іншага. Пісьмовасці не мела.

З таіна праз іспанскую мову ў іншыя трапілі многія словы, якімі мы карыстаемся ў нашы дні, у тым ліку гамак, батат, мангры, ураган, барбекю, саванна, канібал, маіс, папайя, ігуана, кайман, а таксама назвы Гаіці, Куба, Ямайка, Багамы і г. д.

У наш час таіна фактычна з'яўляецца мёртвай мовай, хаця яе імкнуцца адрадзіць у Пуэрта-Рыка.

Спасылкі правіць