Таіна Адама Сора

Таіна Адама Сора (фр.: Taïna Adama Soro, нар. 20 снежня 1981, Саефія, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Таіна Адама Сора
Нарадзіўся 20 снежня 1981(1981-12-20)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства Flag of Cote d'Ivoire.svg Кот-д’Івуар
Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 181 см
Вага 76 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2004 Кот-д’Івуар Сабе Спортс (Буна) 70 (4)
2005 Кот-д’Івуар АСЕК Мімозас (Абіджан) 24 (5)
2006—2008 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 41 (5)
2009—2011 Беларусь Мінск 84 (6)
2012 Узбекістан Шуртан (Гузар) 23 (1)
2013—2015 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 31 (2)
2015 Беларусь Нёман (Гродна) 13 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 чэрвеня 2020.

Клубная кар’ераПравіць

Пачынаў гуляць у Кот-д’Івуары за клуб «Сабе Спортс», пазней перайшоў у мацнейшы клуб АСЕК, з якім стаў чэмпіёнам краіны. У 2006 годзе перайшоў у мінскі МТЗ-РІПА, пазней гуляў за «Мінск». Сезон 2012 правёў ва ўзбекскім «Шуртане».

У снежні 2012 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[2]. Спачатку звачайна выхадзіў на замену, але потым, пасля таго як траўму атрымаў асноўны апорны паўабаронца Андрэй Хачатуран, Сора заняў яго месца ў стартавым складзе.

Сезон 2014 распачаў, выходзячы на замену, а пасля таго як асноўны апорны паўабаронца Аляксей Тупчы атрымаў траўму ў красавіку 2014 года, то Сора стаў выхадзіць у аснове. Аднак, 26 красавіка 2014 года ў матчы з «Дняпром» сам атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.

У пачатку 2015 года рыхтаваўся да наступнага сезона разам з «Шахцёрам». Аднак, 1 красавіка 2015 года разарваў кантракт з гарнякамі і перайшоў у гродзенскі «Нёман»[3]. У «Нёмане» трывала гуляў у аснове, але ў верасні 2015 года дамовіўся з гродзенскім клубам аб разарванні кантракта і ад’ехаў на радзіму[4].

ДасягненніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць