Таіса Паўлаўна Агафоненка
Таіса Паўлаўна Агафо́ненка (29 сакавіка 1927, г. Кляшчэлі[1], або в. Волька Выганоўская[2][3], Беластоцкае ваяводства, Польшча — 11 лістапада 2023, Мінск) — майстар мастацкага саломапляцення. Дачка Веры Ільінічны Гаўрылюк[1].
Таіса Паўлаўна Агафоненка | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 сакавіка 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лістапада 2023 (96 гадоў) |
Грамадзянства | |
Маці | Вера Ільінічна Гаўрылюк[d] |
Род дзейнасці | артыстка |
Месца працы | |
Вучоба |
|
Уплыў | Аляксандр Пятровіч Мазалёў і Павел Васілевіч Масленікаў |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў сям’і Паўла Іванавіча і Веры Ільінічны Гаўрылюкоў (у дзявоцтве Карпюк). Бацькі нарадзіліся недалёка ад Белавежскай пушчы. Бацька ўдзельнічаў у стварэнні ў сваёй вёсцы тэатральных пастановак, збіраў фальклор[3]. Калі пасля Другой сусветнай вайны Беласточчыну перадалі Польшчы, Гаўрылюкі выехалі ва Украіну, але ўрэшце вярнуліся ў Брэст[3].
Скончыла ў 1957 годзе Мінскае мастацкае вучылішча[1]. Вучылася ў А. Мазалёва, П. Масленікава[4][2]. З 1965 года працуе на Мінскай мастацка-галантарэйнай фабрыцы, дзе заснавала промысел саломапляцення[1].
Удзельнік мастацкіх выставак з 1960 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1986 года. Жыла ў Мінску[4].
Творчасць
правіцьМайстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, рабіла роспіс па тканіне, апошнія гады працавала ў тэхніцы саломкі[2][4].
Аддавала перавагу кампазіцыям на матывы народных святаў і абрадаў, анімалістычнаму жанру[1].
Асноўныя творы: кампазіцыі «Маладая маці», «Па грыбы», «Пастух», «Гануля», «Ехаў дзед на кірмаш», «Каляднікі», «Настачка», шматлікія саламяныя конікі і павукі. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі[2][4].
Зноскі
- ↑ а б в г д Агафоненка Таіса Паўлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- ↑ а б в г Pawlik z Wólki czyli Paweł Gawryluk. Pojechali ze strachu
- ↑ а б в Наталля РУСАК. Мроя-конь Таісы Агафоненка Архівавана 5 сакавіка 2022. // «Культура». 10 (828) 08.03.2008
- ↑ а б в г Агафоненка Таіса Паўлаўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
правіць- Агафоненка Таіса Паўлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Агафоненка Таіса Паўлаўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
правіць- Таіса Паўлаўна Агафоненка на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»