Таісія Аляксееўна Шчарбакова
Таісія Аляксееўна Шчарбакова (10 снежня 1932, г. Марыупаль, Данецкая вобласць, УССР — 2015) — беларускі музыказнавец, педагог. Доктар мастацтвазнаўства (1989), прафесар (1990). Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі (1983).
Таісія Аляксееўна Шчарбакова | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 снежня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2015 |
Грамадзянства | |
Муж | Мікалай Сямёнавіч Шчарбакоў[d] |
Род дзейнасці | музыказнавец, музычны педагог |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўства (1989) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1959 годзе Горкаўскую кансерваторыю. У 1952—1960 гадах выкладала ў горкаўскіх дзіцячай музычнай школе, кансерваторыі, лектар філармоніі. 3 1962 года выкладчык Беларускай акадэміі музыкі, з 1990 года загадчык кафедры.
Член Беларускага саюза кампазітараў з 1962 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1981 года.
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы па пытаннях гісторыі расійскай музыкі, беларускай музычнай культуры. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай музыкі» (1971), «Гісторыі беларускай музыкі» (1976). Аўтар тэле- і радыёперадач.
Сям’я
правіцьУ шлюбе з віяланчэлістам Мікалаем Сямёнавічам Шчарбаковым (1928—2012).
Творы
правіць- Споры и искания: Из истории «Бориса Годунова» М. Мусоргского Мн., 1971;
- Цыганское музыкальное исполнительство и творчество в России. М., 1984;
- Михаил и Матвей Виельгорские: Исполнители. Просветители. Меценаты. М., 1990;
- «Жизнь, где бы ни сказалась…» // Муз. академия. 1999. № 2;
- «Жизнь за царя»: черты священнодействия // Муз. академия. 2000. № 4;
- Из истории русской музыкальной текстологии. Мн., 2001;
- Оперный эпос в России XIX в.: Истоки и стимулы развитая // Вопросы истории музыки. Мн., 2002.
Літаратура
правіць- Дз. М. Жураўлёў. Шчарбакова Таісія Аляксееўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).