Таўраге

горад у Літве

Таўра́ге (літ.: Tauragė, традыцыйныя беларуская назва — Таўро́гі) — горад у заходняй Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Таўрагскага павета.

Горад
Таўраге
літ.: Tauragė
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1499
Плошча
  • 15,7 км²
Вышыня цэнтра
38 ± 1 м і 36 м
Насельніцтва
  • 21 416 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
72001
Афіцыйны сайт
Таўраге на карце Літвы
Таўраге (Літва)
Таўраге

Насельніцтва складае каля 28 тыс. чалавек. У горадзе атрымалі развіццё харчовая, лёгкая, машынабудаўнічая прамысловасці. Уваходзіць у склад этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.

Паводле легенды назва горада паходзіць ад слоў: тур і рог. У даўнія часы людзі, якія збіралі на месцы будучага горада грыбы, знайшлі тут рогі тура.

Гісторыя правіць

Упершыню горад узгадваецца ў 1499 годзе, калі на месцы будучых Таўраге было невялікае паселішча Паджурыс.

Уладальнікам Таўраге ў пачатку XVI стагоддзя быў шляхціц Барташ, заснавальнік першай у Жамойці школы (у 1507 годзе). Каля 1550 года частка горада перайшла да Мельхіёра Шэмета, які перайшоў у лютэранства. Ён пабудаваў лютэранскую кірху, якая ў 1641 годзе была перабудавана ў каталіцкі касцёл. З 1567 года ў Таўраге размяшчалася мытня. У XVII стагоддзі горад перайшоў ва ўласнасць Радзівілаў. З 1620 да 1669 года горад з’яўляўся сядзібай князя Багуслава Радзівіла. У 1687 годзе ўладальніца Таўраге Людавіка Караліна Радзівіл ажанілася з нямецкім прынцам, і пасля яе смерці горад перайшоў ва ўладанне брандэнбургскага ўладара Фрыдрыха III Гогенцолерна, які з 1701 года стаў Прускім каралём Фрыдрыхам І. Яго стараннямі мясцовы касцёл быў адрамантаваны і зноў пераўтвораны ў лютэранскую кірху.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Таўраге трапілі ў склад Расійскай імперыі. Руская царыца Кацярына II падаравала горад свайму фаварыту Платону Зубаву, які потым прадаў яго дзяржаве. 21 чэрвеня 1807 года цар Аляксандр І падпісаў тут дамову з Напалеонам, якая пацвердзіла пагадненні ў Тулузе. 30 снежня 1812 года ў млыне каля Таўраге, напалеонаўскі генерал Ханс Ёрк падпісаў канвенцыю аб нейтраліцеце з рускім генералам Іванам Дыбічам. Згодна з ёй прускі корпус напалеонаўскага войска перастаў падтрымліваць французаў.

У 1836 годзе ў Таўраге адбыўся вялікі пажар. У 1846 годзе цар Мікалай I падараваў горад свайму ардынарцу, князю Васільку. У 1864 годзе Таўраге, праз Каўнас, быў злучаны з чыгункай Варшава — Санкт-Пецярбург. У гэты час тут былі пабудаваны цагельня, спіртавы завод і два шпіталі. У 1843 годзе Анарэ дэ Бальзак спыняўся ў Таўрагскім палацу па дарозе ў Санкт-Пецярбург.

У 1909 годзе колькасць насельніцтва павялічылася да 5 000 чалавек.

Пад час Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе горад быў заняты нямецкімі войскамі. У час акупацыі немцы пабудавалі чыгунку да Шаўляй.

Пасля ўваходу Літвы ў склад СССР Таўраге стаў памежным горадам і 22 чэрвеня 1941 года ён быў заняты нямецкімі войскамі. У выніку вайны тут было разбурана 80 % пабудоў.

З 1991 года Таўраге ў складзе Літоўскай Рэспублікі.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

Спасылкі правіць