Таўракатапсія
Таўракатапсія (ταυροκαθάψια) — рытуальныя скачкі праз быка, вядомыя па мастацкіх матэрыялах мінойскай цывілізацыі.
Пры раскопках царскага палаца ў Кносе былі знойдзены фрэскі з намаляванымі на іх так званымі «гульнямі з быкамі». Так, на адной з іх прадстаўлены акрабат, які хапае быка за рогі і пераскоквае праз яго спіну. Верагодна, абрад «гульні з быкамі» уяўляў сабой рэлігійны рытуал, які служыў неад'емнай часткай крыцкага культа быка[1]..
Падобныя матывы выяўляюцца ў археалагічных матэрыялах бронзавага века, якія паходзяць з Хецкага царства, Сірыі, Бактрыі і даліны Інда. Шанаванне быка і бой з быком — распаўсюджаны матыў міжземнаморскіх культур Старой Еўропы. Яго перажыткам з'яўляецца карыда і «пераскокванне праз быка», якое да гэтага часу практыкуецца ў некаторых кутках Басконіі і Гасконі. Мастацкае апісанне абраду змяшчаецца ў рамане І. А. Яфрэмава «На краю Айкумены».
Таўракатапсія на фрэсцы з Кноса | Мінойская фігурка чалавека, які скача праз быка | Таўрамахія ў Мадрыдзе на гравюры Гоі |
Зноскі
- ↑ История древнего мира: Ранняя древность 1989, с. 314—315.
Літаратура
правіць- История древнего мира. Ранняя древность. 3-е изд / Отв. ред. И. М. Дьяконов. — М.: Наука, 1989. — 470 с. — ISBN 5-02-016782-7.