Таўрычаскі нацыянальны ўніверсітэт імя У. І. Вярнадскага

Таўрычаскі нацыянальны ўніверсітэт імя У. І. Вярнадскагаукраінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са стасусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая да 2014 года знаходзілася ў Сімферопалі, а з 2015 года - у Кіеве.

Таўрычаскі нацыянальны ўніверсітэт імя У. І. Вярнадскага
Таврійський національний університет імені В. І. Вернадського
Арыгінальная назва Таврійський національний університет імені В. І. Вернадського
Міжнародная назва Tavrida National V.I. Vernadsky University
Заснаваны 1918
Год закрыцця 2014
Рэарганізаваны 2015
Тып класічны ўніверсітэт
Прэзідэнт Уладзімір Паўлавіч Казарын
Рэктар Уладзімір Іванавіч Вярнадскі[1]
Студэнты 4 000
Краіна
Размяшчэнне
Юрыдычны адрас вул. Джона Маккейна 33, г. Кіеў, Украіна
Сайт tnu.edu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Таўрычаскі нацыянальны ўніверсітэт імя У. І. Вярнадскага з'яўляецца пераемнікам першай вышэйшай навучальнай установы ў Крыме - Таўрычнага ўніверсітэта, створанага ў 1918 годзе. У лютым 1921 года ўстанова была перайменавана ў Крымскі ўніверсітэт імя М. В. Фрунзэ.

У 1925 годзе на базе ўніверсітэта быў створаны Крымскі дзяржаўны педагагічны інстытут, які ў лютым 1972 года быў рэарганізаваны ў Сімферопальскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Фрунзэ. Адным з першых рэктараў універсітэта быў вучоны-натураліст, заснавальнік геахіміі і біягеахіміі, акадэмік Уладзімір Вярнадскі.

Са жніўня 1999 года Указам Прэзідэнта Украіны ўніверсітэту быў прысвоены статус нацыянальнага і вернута першапачатковая назва. У цяперашні час нацыянальны ўніверсітэт імя У. І. Вярнадскага працягвае лепшыя традыцыі Таўрычаска-Крымска-Сімферопальскага ўніверсітэта.

З анэксіяй Крыма Расіяй ў 2014 годзе ўніверсітэт быў ліквідаваны новай уладай, якая на яго матэрыяльнай базе ўтварыла так званы Крымскі федэральны ўніверсітэт імя У. І. Вярнадскага. Разам з тым 12 лістапада 2014 года Міністэрства адукацыі і навукі Украіны разарвала кантракт і звольніла з пасады рэктара Мікалая Багрова. Загадамі Міністэрства адукацыі і навукі Украіны ад 31 снежня 2015 года праца ўніверсітэта была адноўлена ў Кіеве, былі унесены адпаведныя змены ў яго ўстаноўчыя дакументы. У пачатку 2016-2017 навучальнага года ва ўніверсітэт былі залічаны 237 студэнтаў-першакурснікаў.

Міністэрства адукацыі і навукі Украіны надала ўніверсітэту выключнае права ажыццяўляць прыём па спрошчанай працэдуры студэнтаў з акупаваных тэрыторый на працягу ўсяго навучальнага года.

Структура

правіць
  • Гуманітарны інстытут
  • Інстытут упраўлення, эканомікі і прыродакарыстання
  • Інстытут філалогіі і журналістыкі
  • Інстытут муніцыпальнага ўпраўлення і гарадской гаспадаркі
  • Акадэмія мастацтваў імя С. С. Пракоф'ева
  • Кіеўскі каледж гарадской гаспадаркі

Спасылкі

правіць
  1. Колчинский Э. И. Владимир Иванович Вернадский (1863–1945), Vladimir I. Vernadsky (1863–1945) // Историко-биологические исследования — 2013. — Т. 5, вып. 3. — С. 90–93. — ISSN 2076-8176; 2500-1221