Таўталогія (стар.-грэч.: ταυτολογία) — паўтарэнне блізказначных словаў або выразаў. Напрыклад:

Ці свет, ці світае,
Ці на зоры займае?

Таўталогія звяртае ўвагу чытача (слухача) твора на нейкую думку, удакладняе яе, дапамагае ўзмацніць рытмічнасць мовы, надаць ёй большую эмацыянальнасць. Асабліва часта таўталогія ўжываецца ў народнай паэзіі. Ужытая недарэчы таўталогія можа збедніць выказванне, абясцэніць яго. Часам таўталогію называюць плеаназмам.

Літаратура правіць