Стэфан Твртко I Катраманіч (сербск.: Стефан Твртко I Котроманић, басн.: Stjepan Tvrtko I Kotromanić; каля 1338 — 14 сакавіка 1391[1]) — баснійскі бан з дынастыі Катраманічаў у 1353—1366 і 1367—1377 гадах. Кароль сербаў Босніі з 1377 года, кароль Далмацыі і Харватыі з 1390 года. Спрабуючы прадставіць сябе нашчадкам валадарскага дому Сербіі, незалежным ад Венгрыі, прыняў імя Стэфан.

Твртко I
Стефан Твртко I Котроманић

бан Босніі
1353 — 1377
Папярэднік Уладзіслаў Катраманіч
Кароль Босніі
Пераемнік Стэфан Дабіша
Нараджэнне каля 5 жніўня 1338(1338-08-05)
Смерць 14 сакавіка 1391(1391-03-14) (52 гады)
Месца пахавання
Род Катраманічы
Бацька Уладзіслаў Катраманіч
Маці Алена Шубіч[d]
Жонка Даратэя Відзінская[d]
Дзеці Сцяпан Астоя[d], Алена Катраманіч[d], Вук Баніч[d] і Твртко II
Веравызнанне праваслаўе
Дзейнасць суверэн
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Землі, далучаныя ў часы кіравання Тврткі І (блакітным колерам)

Біяграфія правіць

Папярэднік Тврткі, брат яго бацькі Уладзіслава Стэфан II Катраманіч (Іштван Катраманіч; кіраваў у 1322—1353), значна пашырыў аўтаномныя правы Босніі, карыстаючыся паслабленнем свайго сюзерэна — новага венгерскага караля Карла Роберта з дынастыі Анжу — барацьбой з венгерскай феадальнай фрондай. Акрамя таго, ён распаўсюдзіў баснійскі ўплыў на Герцагавіну (Хум).

У 1353 годзе Твртка стаў спадчыннікам свайго дзядзькі ва ўзросце 15 гадоў, аднак незадоўга да гэтага аўдавелы венгерскі кароль Лаяш I Вялікі (Людовік I) ажаніўся са стрыечнай сястрой Тврткі Лізаветай і такім чынам атрымліваў спадчынныя правы на Боснію, што давала яму магчымасць прэтэндаваць на скасаванне аўтаноміі гэтага баната. З мэтай умацавання сваёй улады ў 1363 годзе баснійскі бан развязаў вайну супраць Лаяша, з якім знаходзіўся ў нацягнутых адносінах і раней. Аднак ён не меў дастатковых рэсурсаў, каб дасягнуць поўнай незалежнасці ад Венгрыі, якая была ў XIVXV стст. адной з наймагутных дзяржаў Еўропы. Таму венгры і баснійцы ў хуткім часе заключылі мірны дагавор, умовы якога замацоўвалі шырокія правы Босніі.

Прымірыўшыся са сваім васалам, Лаяш I нават падаў яму прытулак у лютым 1366 года, калі баснійская знаць зрунула Твртку і пасадзіла на прастол яго брата Вука. На дапамогу баснійскаму бану былі пасланы падмацаванні з Венгрыі і рэспублікі Дуброўнік, і Твртка здолеў аднавіцца на троне да сярэдзіны 1367 года.

Аднак Вук звярнуўся па дапамогу да Папы Урбану V, сцвярджаючы, што яго брат — ератык, паколькі абараняе багамільства. Пры дапамозе Рыма Вук у 1370 годзе ўварваўся ў Боснію і зноў паспрабаваў адняць карону ў Тврткі, аднак яго войскі былі спынены каля Бобаваца, і ў 1374 годзе браты заключылі мірныя дагаворы.

Да 1370 годзе Твртка I усталяваў сваю ўладу над усёй падкантрольнай бану тэрыторыяй Босніі. Аднавіўшы Боснію ў першапачатковых межах, ён распачаў некалькі ваенных паходаў на Ілірыйскае ўзбярэжжа Адрыятычнага мора і ў Заходнюю Сербію.

26 кастрычніка 1377 года Тврткі каранаваўся ў манастыры Мілешава, прыняўшы тытул караля сербаў, Босніі і ўзбярэжжа.

Да 1390 годзе ён авалодаў Харватыяй і астравамі ў Адрыятычным моры, што дазволіла яму ўзяць тытул караля Далмацыі і Харватыі. З Дуброўніцкай рэспублікай Тврткам заключыў узаемавыгадны саюз, падаючы той ваенную абарону.

За гады кіравання Тврткі I Боснія ў першы і апошні раз у сваёй гісторыі ўвайшла ў лік палітычных гегемонаў на Балканскім паўвостраве, саступаючы па ўплыве толькі Венгрыі і Асманскай імперыі, якая выцесніла Візантыю. Ператварыўшы Боснію ў наймацнейшую паўднёваславянскую дзяржаву, Твртка быў вымушаны неаднаразова адбіваць турэцкія напады. Уварваўшыся ў Сербію, туркі-асманы ў 1388 годзе разарылі Герцагавіну (Хум), якая знаходзілася пад уладай Босніі. У склад саюзнай арміі балканскіх дзяржаў пад кіраўніцтвам сербскага князя Лазара, ушчэнт разбітай 28 чэрвеня 1389 года ў бітве на Косавым полі войскамі турэцкага султана Мурада I, уваходзіў буйны дапаможны атрад, адпраўлены Тврткам для барацьбы з заваёўнікамі.

Смерць Тврткі I стала цяжкім ударам для Босніі. Пасля раптоўнай смерці яго найбліжэйшых спадчыннікаў (брата і ўдовы) сыны Тврткі I, Стэфан Остая і Твртка II, развязалі міжусобную вайну, якая пазбавіла Боснію поспехаў балканскай палітыкі баснійскага бана, што ў канчатковым выніку зрабіла краіну лёгкай здабычай для Асманскай імперыі.

Зноскі

  1. «Твртко I» // Большая советская энциклопедия. М.: Советская энциклопедия, 3 издание, в 30 т. 1969—1978.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць