Тлустыя кіслоты
Тлу́стыя кісло́ты[1] — аліфатычныя аднаасноўныя карбонавыя кіслоты з адкрытым ланцугом, змяшчаюцца ў этэрыфіцыраванай форме ў тлушчах, алеях і восках расліннага і жывёльнага паходжання. Тлустыя кіслоты, як правіла, утрымоўваюць неразгалінаваны ланцуг з цотнай колькасці атамаў вугляроду (С4—C24), уключаючы карбаксільны вуглярод) і могуць быць як насычанымі, так і ненасычанымі.
У жывых арганізмах тлустыя кіслоты — пластычны і энергетычны матэрыял. Паступаюць ў арганізм з ежай і сінтэзуюцца ў клетках. Свабодныя тлустыя кіслоты маюцца ў тканках у невялікай колькасці і з'яўляюцца прамежкавым прадуктам пры сінтэзе і распадзе іншых ліпідаў.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Семяненя І. М. Тлу́стыя кісло́ты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 478. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).