Тодар Вернікоўскі

беларускі палітык і грамадскі дзеяч (1861—1938)

То́дар (Фё́дар) Міха́йлавіч Верніко́ўскі (11 (24) лістапада 1861, Дудзічы, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 14 ліпеня 1938, Вільня) — беларускі палітык, грамадска-культурны і рэлігійны дзеяч.

Тодар Вернікоўскі
Род дзейнасці палітык, дзеяч культуры, рэдактар газеты
Дата нараджэння 11 (23) лістапада 1861
Месца нараджэння
Дата смерці 14 ліпеня 1938(1938-07-14) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія правіць

Раннія гады правіць

Нарадзіўся 11 (24) лістапада 1861 года ў мястэчку Дудзічы Ігуменскага павета Мінскай губерні ў сям’і Міхаіла і Ганны Вернікоўскіх[1]. Бацька быў псаломшчыкам Дудзіцкай царквы. Першую асвету атрымаў у народнай школы Дудзічаў. Вучыўся ў мінскіх духоўным вучылішчы і семінарыі.

У 1878 годзе паступае ў Тэхналагічны інстытут Санкт-Пецярбурга, паралельна вучыцца на курсах гаспадаркі, садоўніцтва і агародніцтва. Па заканчэнні інстытута працуе служачым на пошце, пазней у Сялянскім пазямельным банку. Працуе ў Заходняй экспедыцыі па асушцы палескіх балот і арашэнні паўднёвых зямель, Міністэрстве земляробства і дзяржаўных маёмасцяў Расійскай імперыі. У 1906 годзе камандзіраваны ў 1-ю Дзяржаўную Думу ў якасці кансультанта камісіі па зямельным паляпшэнні гаспадаркі ў Расіі[2].

Беларуская Народная Рэспубліка правіць

Пасля выхаду ў адстаўку жыў у Мінску, працаваў у мінскіх банках, быў абраны ў гарадскую думу. У снежні 1917 — красавіку 1918 года скарбнік Менскага беларускага народнага прадстаўніцтва, у красавіку 1918 года кааптаваны ў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. На 2-й сесіі Рады БНР у траўні 1918 года абраны ў склад харчовай і фінансавай камісіі[3]. Паводле прапановы старшыні Народнага сакратарыята БНР Язэпа Варонкі абраны на пасаду дарадцы ў справах бежанцаў[3].

З ліпеня 1918 года ва ўрадзе БНР на чале з Раманам Скірмунтам быў дзяржаўным скарбнікам, аднак гэты ўрад праіснаваў нядоўга, і да канца не быў сфармаваны. Ва ўрадзе БНР на чале з Янкам Серадой заняў пасаду народнага сакратара гандлю і прамысловасці, гаспадаркі, дзяржаўны кантралёр, куды абраны ад партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Улетку 1918 года ўдзельнік дэлегацыі БНР у Кіеве (разам з Пётрам Крачэўскім і Мітрафанам Доўнар-Запольскім), якая вяла перамовы з Украінскай Народнай Рэспублікай. Уваходзіў у склад эканамічнай, фінансавай і кантрольнай камісіі Рады БНР. Удзельнічае ў культурніцкім руху ў Менску, арганізоўвае беларускі народны тэатр, старшыня культурна-асветнага таварыства «Заранка» і таварыства «Беларуская хатка». Займаўся апекай беларускай сталоўкі для бедных і дзіцячага прытулку. Заклаў Беларускае царкоўнае брацтва[4].

3 снежня 1918 года праз наступ бальшавікоў разам з сябрамі Рады БНР і ўрада Антон Луцкевіча пераехаў у Вільню, потым — у Гродна. Быў сябрам Беларускага нацыянальнага камітэта ў Гродне, увайшоў у склад Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны. У Гродне займаецца арганізацыяй беларускага культурнага жыцця, адзін з арганізатараў таварыства «Бацькаўшчына», удзельнічаў у рабоце бежанскіх арганізацый.

У жніўні 1919 года вяртаецца ў заняты палякамі Менск. Скарбнік Часовага беларускага нацыянальнага камітэта і Беларускай вайсковай камісіі. Адміністратар Беларускага тэатра ў Менску. Выконваў таксама абавязкі дарадчыка і адказнага за стасункі Часовага беларускага нацыянальнага камітэта з Царкоўнай радай Менскай праваслаўнай епархіі.

Заходняя Беларусь правіць

 
Першы выпуск Радашковіцкай беларускай гімназіі, 1924. Тодар Вернікоўскі ў сярэднім радзе трэці справа

Пасля 1921 года жыў у Вільні, якая апынулася ў складзе марыянеткавай Сярэдняй Літвы, пасля далучанай да Польшчы. У 1921 годзе становіцца скарбнікам прапольскай арганізацыі «Краёвая сувязь» (старшыня Павел Аляксюк)[4]. У 1922 годзе едзе ў Радашковічы, дзе з Аляксандрам Уласавым закладае гурток Таварыства беларускай школы і Радашковіцкую беларускую гімназію. У гімназіі робіць інспектарам, з студзеня 1923 года выконвае абавязкі дырэктара[5]. У сярэдзіне 1920-х збліжаецца з прапольскай Беларускай часовай радай[5]. Акружны кіраўнік культурна-асветнага таварыства «Прасвета». У 1928—1929 гадах рэдактар газеты «Грамадзянін», часопіса «Беларускі радны».

 
Карыкатура «З цыклю „быўшыя людзі“». Тодар Вернікоўскі злева. «Маланка» № 15, 1926. «Маланка» сістэматычна высмейвала паланафільскіх і русафільскіх дзеячаў

Браў актыўны ўдзел у грамадскім руху па беларусізацыі праваслаўнай царквы ў Заходняй Беларусі. У 1930 годзе ў Вільні на канферэнцыі прадстаўнікоў беларускіх праваслаўных арганізацый, на якой быў створаны Беларускі праваслаўны камітэт па беларусізацыі Царквы, Вернікоўскі быў абраны яго старшынёй, фактычны рэдактар часопіса «Светач Беларусі».

Памёр 14 ліпеня 1938 года, пахаваны на віленскіх Свята-Ефрасіннеўскіх могілках[6].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць