Тодар Лемяшонак (13 мая 1915, в. Лягезы Мінскай губерні Расійскай імперыі, цяпер Валожынскі раён Мінскай вобласці[1] — 30 кастрычніка 2000) — грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі.

Тодар Лемяшонак
Хведар Лемяшонак
Teodor Lemieszonek
Дата нараджэння 13 мая 1915(1915-05-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 кастрычніка 2000(2000-10-30) (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Маці Ганна Лемяшонак
Жонка Марыя Лемяшонак
Член у

Біяграфія правіць

Перад пачаткам Другой сусветнай вайны служыў у польскім войску. У 1939 годзе трапіў у палон і вывезены ў Германію. Па заканчэнні вайны апынуўся ў беларускім лагеры для перамешчаных асоб, адкуль у 1947 годзе выехаў на працу ў Вялікабрытанію.

У Вялікабрытаніі першапачаткова працаваў на сельскай гаспадарцы. Потым пасяліўся ў Брадфардзе. З 1947 года быў сябрам Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, актывістам аддзела ў Брадфардзе, у 1976—1991 — старшынёй мясцовага аддзела ЗБВБ. З 1949 года быў сябрам Згуртавання беларускіх камбатантаў. Радны БНР у Вялікабрытаніі. Выконваў абавязкі скарбніка Беларускага грамадскага клуба «Сакавік», а таксама шмат гадоў быў адміністратарам Беларускага дома ў Брадфардзе.

Памёр 30 кастрычніка 2000 года. Пахаваны ў Брадфардзе на Scholemoor Сemetery.

Сям’я правіць

Маці — Ганн Лемяшонак.

Жонка — Марыя Лемяшонак.

Тодар Лемяшонак — стрыечны дзед па маці беларускага паэта Віктара Шніпа.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Віктар Шніп. Тутэйшая туга. Паэзія і проза // Выдавецтва «Чатыры Чвэрці». Мінск, 2014

Спасылкі правіць