Тойва Ківімякі
Тойва Ківімякі (фінск.: Toivo Mikael Kivimäki; 5 чэрвеня 1886, Тарвас'ёкі — 6 мая 1968, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, член Нацыянальнай прагрэсіўнай партыі.
Тойва Ківімякі Toivo Mikael Kivimäki | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
14 снежня 1932 — 7 кастрычніка 1936 | |||
Папярэднік | Юха Суніла | ||
Пераемнік | Кюёсці Каліа | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык, дыпламат, выкладчык універсітэта | ||
Месца працы | |||
Нараджэнне | 5 чэрвеня 1886 Тарвасьякі, Вялікае Княства Фінляндскае | ||
Смерць | 6 мая 1968 (81 год) Хельсінкі, Фінляндыя | ||
Пахаванне | |||
Па адукацыі юрыст, скончыў Хельсінкскі ўніверсітэт, пасля працаваў у ім, быў прафесарам кафедры грамадзянскага права, а з 1931 па 1936 — дэканам факультэта. Абіраўся ў эдускунту ад Нацыянальнай Прагрэсіўнай партыі, са снежня 1928 па жнівень 1929 г. быў міністрам унутраных спраў у кабінеце О.Мантэрэ, з сакавіка 1931 па снежань 1932 — міністрам юстыцыі ў кабінеце Ю.Суніла.
Са снежня 1932 па кастрычнік 1936 быў прэм'ер-міністрам у кааліцыйным урадзе Фінляндыі (куды ўваходзілі прадстаўнікі Нацыянальнай Прагрэсіўнай партыі, Нацыянальнай кааліцыйнага партыі і Шведскай народнай партыі). Тэрмін яго прэм'ерства (амаль чатыры гады) быў найбольш працяглым за ўсю гісторыю Фінляндыі да 1985 года. Падчас свайго знаходжання на пасадзе прэм'ера арыентаваўся на супрацоўніцтва з іншымі скандынаўскімі краінамі.
Праз два тыдні пасля падпісання мірнага дагавора паміж Фінляндыяй і СССР пасля Зімняй вайны, у сакавіку 1940 года Ківімякі быў прызначаны паслом у Берліне, і на гэтай пасадзе знаходзіўся да разрыву дыпламатычных адносін Фінляндыі з Германіяй 2 верасня 1944 года. У снежні 1940 Ківімякі балатаваўся на пасаду прэзідэнта краіны, разам з Р.Руці, але прайграў выбары. У апошнія месяцы свайго знаходжання ў Берліне Ківімякі ўсё меней паслядоўнічаў дырэктывам прэзідэнта Руці. У прыватнасці, падпісанне пакта Руці-Рыбентропа 26 чэрвеня 1944 г. у Хельсінкі праходзіла без удзелу Ківімякі. Пасля заканчэння Савецка-фінскай вайны (1941—1944) па патрабаванні савецкага боку быў аддадзены пад суд у якасці ваеннага злачынца і 21 лютага 1945 прыгавораны да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Пасля заключэння Дагавора аб дружбе паміж Фінляндыяй і Савецкім Саюзам у 1948 быў амніставаны тагачасным прэзідэнтам Фінляндыі Юха Паасіківі. Пасля вызвалення не займаўся палітыкай.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тойва Ківімякі