Томас Бон, Томас Міхаэль Бон (ням. Thomas M. Bohn, Thomas Michael Bohn; 28 снежня 1963, г. Гамбург, Германія) — нямецкі гісторык. Доктар філасофіі/PhD (1996), доктар габілітаваны (2004), прафесар (2007).

Томас Міхаэль Бон
Thomas Michael Bohn
Томас Бон у г. Мінску (Беларусь), 18 красавіка 2016 г.
Томас Бон у г. Мінску (Беларусь), 18 красавіка 2016 г.
Дата нараджэння 28 снежня 1963(1963-12-28)[1] (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі/PhD (1996); доктар габілітаваны (2004)
Навуковае званне прафесар (2007)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Норберт Ангерман (Norbert Angermann)
Член у
Узнагароды Прэмія Фрыца-Тэадора Эпштэйна ад Асацыяцыі гісторыкаў Усходняй Еўропы (1998); Прэмія Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (2015)

Адукацыя, навуковая і працоўная дзейнасць

правіць

У 1985—1991 гг. вучыўся і скончыў Гамбургскі ўніверсітэт (Германія) — вывучаў гісторыю Сярэдніх вякоў і Новага часу, а таксама славістыку. У 1992—1995 гг. быў навуковым супрацоўнікам на кафедры сучаснай гісторыі Усходняй Еўропы Гамбургскага ўніверсітэта.

У 1996 г. у Гамбургскім універсітэце абараніў дысертацыю на тэму «Руская гістарычная навука з 1880 да 1905 года», якая была прысвечана рускаму гісторыку Паўлу Мілюкову і маскоўскай гістарычнай школе. Навуковым кіраўніком быў Норберт Ангерман (Norbert Angermann). Па абароне атрымаў ступень доктара філасофіі (PhD).

У 1995—2007 гг. быў навуковым супрацоўнікам ці асістэнтам на кафедры гісторыі Усходняй Еўропы Іенскага універсітэта імя Фрыдрыха Шылера (Германія). У 2004 г. у Іенскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Мінск — узорны горад сацыялізму», якая была прысвечана сацыяльна-ўрбаністычным зменам і ідэалагічна-архітэктурнай рэканструкцыі Мінска (сталіцы БССР) у 1945—1991 гг. Для дасягнення мэт свайго даследавання Томас Бон шмат папрацаваў у бібліятэках і архівах Мінска. Па абароне ён атрымаў навуковую ступень габілітаванага доктара (2004).

Выкладаў гісторыю Усходняй Еўропы таксама ў 2005/2006 г. у Мюнхенскім універсітэце імя Людвіга-Максіміліяна (Германія) і ў 2006 г. у Еўрапейскім універсітэце Віядрына (Германія). У 2007—2009 гг. працаваў прафесарам гісторыі Усходняй Еўропы ў Мюнхенскім універсітэце імя Людвіга-Максіміліяна.

З 2009 г. працуе прафесарам гісторыі Усходняй Еўропы ў Гістарычным інстытуце Гісэнскага універсітэта імя Юстуса Лібіга (Германія) — з акцэнтам на гісторыю Расійскай Імперыі і СССР. У 2011—2013 гг. працаваў намеснікам генеральнага дырэктара Цэнтра Усходняй Еўропы ў Гісэнскім універсітэце (Gießener Zentrums östliches Europa). У 2012—2013 гг. паралельна працаваў выканаўчым дырэктарам Гістарычнага інстытута Гісэнскага універсітэта. У 2013—2015 гг. працаваў намесніка дэкана 4-га аддзялення Гісэнскага універсітэта. У Гісэнскім універсітэце з 2009 г. таксама з'яўляецца членам Выканаўчага Савета Цэнтра Усходняй Еўропы (Gießener Zentrums östliches Europa) і кіраўніком філіяла Германскага таварыства для Усходняй Еўропы (Deutschen Gesellschaft für Osteuropakunde). З 2012 г. Томас Бон з'яўляецца ўпаўнаважанай асобай Гісэнскага універсітэта па пытанням навуковага партнёрства з Беларускім дзяржаўным універсітэтам.

З 2013 г. Томас Бон таксама з'яўляецца членам-экспертам у сетцы «Культурных кантактаў і зон канфлікту ва Усходняй Еўропе» (DAAD-Netzwerk «Kulturelle Kontakt- und Konfliktzonen im östlichen Europa»).

Томас Бон разам з гісторыкамі Альбертам Вэберам (Albert Weber) і Адрыянам Георгам (Adrian Georghe) стаў рэдактарам трохтомнага выдання «Corpus Draculianum» (зборніка дакументаў аб асобе Улада Цэпеша «Дракулы»), якое ўтрымлівае дакументальныя сведчанні, лісты і апавяданні на 17 еўрапейскіх і азіяцкіх мовах, а таксама крытычныя каментарыі: спачатку ў 2013 г. быў надрукаваны трэці том зборніка, а астатнія два тамы будуць надрукаваны ў канцы 2016 г. і канцы 2019 г.

Сферай навуковых інтарэсаў Томаса Бона з'яўляюцца гісторыя гістарыяграфіі і культура памяці, этналогія, гісторыя урбанізацыі, гісторыя народных павер'яў і забабонаў, гісторыя нонканфармізму, гісторыя нацыяналізму, развіццё нацыянальных дзяржаў, грамадзянская гісторыя і развіццё грамадзянскай супольнасці, сацыяльная і рэгіянальная гісторыя, гісторыя Беларусі, гісторыя паўсядзённага жыцця ў СССР, палітыка і грамадства пасля Чарнобыля[4][5].

8 верасня 2014 г. у Мінску ў арт-прасторы «ЦЭХ» (пр. Незалежнасці, 58, к. 6) Томас Бон прачытаў сваю публічную лекцыю «Зубры ці партызаны? Адкрыты ліст аўтару "Малой падарожнай кніжкі па Горадзе Сонца"», якая стала кампліметарным дыялогам і каментарыем на фотаальбом «Горад СОНца» (2005) і кнігу «Мінск. Горад Сонца» (2006) Артура Клінава, аўтара урбаністычна-культурнай канцэпцыі «Горад Сонца»[6].

Даследчы праект, якім Томас Бон цяпер займаецца, тычыцца Беларусі і мае назву «Нацыянальны парк Белавежская пушча. Чалавек, жывёла і навакольнае асяроддзе на польска-беларускім памежжы»[7]. Аб новым праекце Томас Бон распавёў 8 верасня 2014 г. у Мінску журналістам: «Я ўжо, па праўдзе, адышоў у навуковым сэнсе ад тэмы індустрыялізацыі і урбанізацыі. На сённяшні момант мяне цікавіць хутчэй экагісторыя (Umweltgeschichte, Environmental history) у дачыненні адносін чалавека і прыроды, якія іграюць не апошнюю ролю ў гісторыі Беларусі. Ва ўсялякім выпадку, найбольшую цікавасць у старонняга назіральніка выклікаюць знікненне вёсак і асушэнне балот»[6].

26 сакавіка 2015 г. у Мінску ў кнігарні «ЛогвінаЎ» Томас Бон прачытаў сваю публічную лекцыю «Мінскі феномен. Парадоксы ўрбанізацыі»[8].

У Мінску 18 красавіка 2016 г. у кнігарні «ЛогвінаЎ», а 20 красавіка 2016 г. у Гістарычнай майстэрні ім. Леаніда Левіна Томас Бон прадставіў беларускамоўнае выданне сваёй кнігі «"Мінскі феномен". Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.» (2016). У межах прэзентацыі Томас Бон расказаў аб гісторыі выдання і перакладу на беларускую мову сваёй кнігі, прысвечанай феномену беларускай сталіцы (горада Мінска) як «узорнага сацыялістычнага горада», створанага пасля Другой сусветнай вайны[9].

Узнагароды

правіць

У 1998 г. дысертацыя Томаса Бона «Руская гістарычная навука з 1880 да 1905 года» атрымала першую Прэмію Фрыца-Тэадора Эпштэйна (Fritz-Theodor-Epstein-Preis) ад Асацыяцыі гісторыкаў Усходняй Еўропы (Verbandes der Osteuropahistoriker).

У 2015 г. атрымаў прэмію Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў катэгорыі «публікацыі замежных аўтараў» за сваю кнігу «"Минский феномен". Городское планирование и урбанизация в Советском Союзе после Второй мировой войны» (2013), якая была рускамоўным перакладам яго нямецкамоўнай кнігі «Minsk — Musterstadt des Sozialismus. Stadtplanung und Urbanisierung in der Sowjetunion nach 1945» (2008).

Навуковыя публікацыі

правіць

манаграфіі:

  • Bohn, T.M. Russische Geschichtswissenschaft von 1880 bis 1905 : Pavel N. Miljukov und die Moskauer Schule / Thomas M. Bohn. — Köln-Weimar-Wien : Böhlau, 1998. — 473 s.
  • Бон, Т.М. Русская историческая наука (1880—1905 гг.). Павел Николаевич Милюков и Московская школа / Томас М. Бон ; пер. с нем. Д. Торицина. — Санкт-Петербург : Олеариус Пресс, 2005. — 272 с.
  • Bohn, T.M. Minsk — Musterstadt des Sozialismus : Stadtplanung und Urbanisierung in der Sowjetunion nach 1945 / Thomas M. Bohn. — Köln-Weimar-Wien : Böhlau, 2008. — 410 s.
  • Studienhandbuch östliches Europa : in 2 teilen. — Bd. 2. Geschichte des russischen Reiches und der Sowjetunion / Thomas M. Bohn, Dietmar Neutatz. — Köln-Weimar-Wien : Böhlau, 2009. — 549 s.
  • Бон, Т.М. «Минский феномен». Городское планирование и урбанизация в Советском Союзе после Второй мировой войны / Томас М. Бон ; [пер. Е. Слепович]. — Москва : РОССПЭН, 2013. — 416 с.
  • Bohn, T.M. Der Vampir. Ein europäischer Mythos / Thomas M. Bohn. — Köln : Böhlau, 2016. — 368 s.
  • Бон, Т.М. «Мінскі феномен». Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. / Томас М. Бон ; пер. з ням. мовы М. Рытаровіч ; навук. рэд. Г. Сагановіч. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 436 с.
  • Bohn, T.M. Wisent-Wildnis und Welterbe. Geschichte des polnisch-weißrussischen Nationalparks von Białowieża / T. Bohn, A. Dalhouski, M. Krzoska. – Köln-Weimar-Wien : Böhlau, 2017. – 401 s.

некаторыя істотныя артыкулы:

  • Bohn, T.M. Historische Soziologie im vorrevolutionären Rußland / Thomas M. Bohn // Historische Zeitschrift. — 1997. — nr 265. — S. 343—372.
  • Bohn, T.M. Der Dracula-Mythos. Osteuropäischer Volksglaube und westeuropäische Klischees / Thomas M. Bohn // Historische Anthropologie. — 2006. — nr 14. — S. 390—409.
  • Bohn, T.M. «Sozialistische Stadt» versus «Europäische Stadt». Urbanisierung und Ruralisierung im östlichen Europa / Thomas M. Bohn // Comparativ. Zeitschrift für Globalgeschichte und vergleichende Gesellschaftsforschung. — 2008. — nr 18. — H. 2. — S. 71—86.
  • Bohn, T.M. «Im allgemeinen Meer der Stimmen soll auch meine Stimme erklingen...» Die Wahlen zum Obersten Sowjet der UdSSR von 1958 – Loyalität und Dissens im Kommunismus / Thomas M. Bohn // Geschichte und Gesellschaft. — 2008. — nr 34. — S. 524—549.
  • Bohn, T.M. 1968 in Ost und West. Ein zeitgeschichtliches Panorama / Thomas M. Bohn // Geschichte in Wissenschaft und Unterricht. — 2011. — Bd. 62 H. 3/4. — S. 211—219.
  • Бон, Т.М. Новыя Шэйпічы: нічыйная зямля ці шэльмаўскі раман? Беларуская штодзённасць у часы Хрушчова / Т.М. Бон // Беларускі гістарычны агляд. — 2013. — Т.20. — Сш. 1—2.
  • Bohn, T.M. Minsk Архівавана 28 красавіка 2016. / Thomas M. Bohn // Enzyklopädie des europäischen Ostens / Alpen-Adria-Universität Klagenfurt.

рэдактарства:

  • Von der «europäischen Stadt» zur «sozialistischen Stadt» und zurück? : urbane Transformationen im östlichen Europa des 20. Jahrhunderts ; Vorträge der gemeinsamen Tagung des Collegium Carolinum und des Johann-Gottfried-Herder-Forschungsrats in Bad Wiessee vom 23. bis 26. November 2006 / hrsg. Thomas M. Bohn. — München : Oldenbourg, 2009. — 447 s.
  • Corpus Draculianum : Dokumente und Chroniken zum walachischen Fürsten Vlad dem Pfähler 1448—1650 : in 3 teilen / hrsg. von Thomas M. Bohn [et Al.]. — Bd. 3. Die Überlieferung aus dem Osmanischen Reich : postbyzantinische und osmanische Autoren / bearb. von Adrian Gheorghe und Albert Weber. — Wiesbaden : Harrassowitz, 2013. — 419 s.

Веласіпедыст і аматар футболу[10].

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #120029235 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 мая 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #120029235 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
  3. https://www.dgo-online.org/site-dgo/assets/files/4396/mitglieder_kommission.pdf Праверана 16 лютага 2021.
  4. Prof. Dr. Thomas Bohn // clio-online.de
  5. Інфармацыя з вокладкі кнігі: Бон, Т.М. «Мінскі феномен». Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. / Томас М. Бон ; пер. з ням. мовы М. Рытаровіч ; навук. рэд. Г. Сагановіч. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 436 с.
  6. а б «Зубры ці партызаны? Адкрыты ліст аўтару «Малой падарожнай кніжкі па Горадзе Сонца» Архівавана 4 сакавіка 2017. // partisanmag.by
  7. Томас Бон //eurocafe.by
  8. Публічная лекцыя «Мінскі феномен. Парадоксы ўрбанізацыі» // nashaniva.by
  9. Прызентацыя кнігі «Мінскі феномен. Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.»
  10. Томас Бон // eurocafe.by

Спасылкі

правіць