Томас Генры Хакслі
Томас Генры Хакслі (англ.: Thomas Henry Huxley, 4 мая 1825 — 29 чэрвеня 1895) — брытанскі заолаг, папулярызатар навукі і абаронца эвалюцыйнай тэорыі Чарльза Дарвіна (за свае яскравыя палемічныя выступленні ён атрымаў мянушку «Бульдог Дарвіна»)[9]. Член (у 1883—1885 гады — прэзідэнт) Лонданскага каралеўскага таварыства. У 1890 годзе ўзнагароджаны ганаровай Медалём Карла Лінея за працяг лінееўскіх традыцый у сучаснай біялогіі.
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Huxley».
|
Працы
правіцьЯго даследчыцкія цікаўнасці былі звязанымі з параўнаўчай анатоміяй і магчымасцямі яе эвалюцыйнай інтэрпрэтацыі. Найбольш вядомыя яго дэбаты з Рычардам Оўэнам па пытанню аб ступені анатамічнай блізкасці чалавекападобных малпаў і чалаека (ілюстрацыя з франтыспіса яго твора аб месцы чалаека ў прыродзе на доўгія гады стала папулярным сімвалам дарвінаўскай тэорыі і прататыпам для шмат якіх падобных ілюстрацый і карыкатур). Томас Гекслі адстойваў незалежнасць прафесіянальнай навукі, пабудаванай на прынцыпах матэрыялізму. Для апісання сваіх адносінаў да панаваўшых у той час рэлігійных вераванняў, ён увёў тэрмін агнастыцызм.
Сям’я
правіцьГекслі быў заснавальнікам цэлай дынастыі выдатных англійскіх вучоных і дзеячаў культуры. Яго ўнукамі былі пісьменнік Олдас Хакслі, сэр Джуліян Хакслі (вядомы біёлаг-эвалюцыяніст, першы генеральны дырэктар ЮНЕСКА і заснавальнік Сусветнага фонда дзікай прыроды), і сэр Эндру Хакслі (фізіёлаг і Нобелеўскі лаўрэат).
Узнагароды
правіць- Медаль Дарвіна
- У 1973 годзе Міжнародны астранамічны саюз надаў імя Хакслі кратару на Бачным баку Месяца.
Гекслі і малпы
правіцьЕпіскап Оксфардскі Сэмюэл Уілберфарс быў адным з праціўнікаў Дарвіна. У чэрвені 1860 года, падчас выступлення на Брытанскім навуковым форуме, ён назваў «Паходжанне відаў» дрэнна напісанай кнігай. У канцы выступлення епікап запытаў Томаса Хакслі, аднаго з прыхільнікаў Дарвіна, па якой лініі — дзядулі ці бабулі — той паходзіць ад малпы. Пазней Гекслі казаў, што ў той момант ён павярнуўся да знаёмага, які сядзеў побач і сказаў: «Бог сам аддаў яго ў мае рукі» (The Lord hath delivered him into mine hands)[10]. Гекслі адказаў, што аддаў бы перавагу мець у якасці продка малпу, чым балбатлівага чалавека, які ўмешваецца ў навуковыя спрэчкі, аб якіх не мае аніякага ўяўлення. Публікаа напружана чакала, што адкажа яму епіскап, але той пакінуў зал, не сказаўшы ніводнага слова.
Літаратура
правіць- Философская энциклопедия. М., 1960. т. 1. С. 341.
- История философиии. Т. 3. М., 1959. С. 453—455.
- Мартынов Д. Е., Мартынова Ю. А. Янь Фу и Гексли: как «Эволюция и этика» сделалась «теорией природного развития» // Вопросы философии. 2016. № 9. С. 172—177.
- Ashforth, Albert. Thomas Henry Huksley. Twayne, New York 1969.
- Ayress, Clarence. Hyxley. Norton, New York 1932.
- Clodd, Edward. Thomas Henry Huxley. Blackwood, Edinburgh 1902.
- Huxley, Leonard. Thomas Henry Huxley: a character sketch.Watts, london 1920.
Зноскі
- ↑ а б в Nordisk familjebok — 1876.
- ↑ а б Thomas Henry Huxley // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Гексли Томас Генри // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 8 лістапада 2024.
- ↑ а б в г д е ё ж Kindred Britain
- ↑ а б в г Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ а б в г д е ё Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 4 верасня 2018.
- ↑ [1] Архівавана 6 сакавіка 2016.
- ↑ Leonard Huxley The Life and Letters of Thomas Henry Huxley. — London: Macmillan, 1900. — Vol. 1. — P. 202.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Томас Генры Хакслі
- The Huxley File at Clark University
- Thomas Henry Huxley; A Sketch of his Life and Work, by P. Chalmers Mitchell, 1900, from Project Gutenberg
- An examination of the evidence for what was really said by Wilberforce and Huxley in the 1860 debate on Darwinism. Архівавана 10 красавіка 2011.
- A Liberal Education