Томас Ман
Паўль Томас Ман (ням.: Paul Thomas Mann, 6 чэрвеня 1875 — 12 жніўня 1955) — нямецкі пісьменнік, эсэіст, майстар эпічнага рамана, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1929).
Томас Ман | |
---|---|
ням.: Thomas Mann | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Paul Thomas Mann[1] |
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1875[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 жніўня 1955[2][5][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Thomas Johann Heinrich Mann[d][7] |
Маці | Júlia da Silva Bruhns[d][7] |
Жонка | Katia Mann[d] |
Дзеці | Эрыка Ман[d], Klaus Mann[d], Golo Mann[d], Monika Mann[d], Elisabeth Mann Borgese[d] і Michael Mann[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | раманіст, эсэіст, аўтабіёграф, навэліст, сацыякрытык, аўтар дзённіка, сцэнарыст, выкладчык універсітэта, пісьменнік |
Гады творчасці | 1890[9] — 1955[9] |
Мова твораў | нямецкая |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі |
прэмія Гётэ[d] (1949) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Біяграфічныя звесткі
правіцьБрат Генрыха Мана, бацька Клауса Мана і Эрыкі Ман.
Вучыўся ў Мюнхенскім універсітэце. 3 1933 у эміграцыі.
Творчасць
правіцьНа фарміраванне яго мастацкага метаду паўплывалі І. В. Гётэ, Л. Талстой, Ф. Дастаеўскі, А. Шапенгаўэр, Ф. Ніцшэ.
Дэбютаваў навелай «Распусніца» (1894). Вядомасць прынёс раман «Будэнброкі» (т. 1—2, 1901), у якім на прыкладзе некалькіх пакаленняў адной сям’і пісьменнік паказаў эканамічную і грамадскую дэградацыю нямецкага бюргерства. У адзначаных тонкім псіхалагізмам раманах «Каралеўская вялікасць» (1909), «Прызнанні авантурыста Фелікса Круля» (1910), навелах «Трыстан», «Тоніё Крэгер» (абедзве 1903), «Смерць у Венецыі» (1912, экранізацыя 1971) роздум пра лёс мастака і мастацтва ва ўмовах крызісу бюргерскай культуры. Духоўнае жыццё грамадства напярэдадні 1-й сусветнай вайны ў цэнтры філасофскага рамана «Чароўная гара» (1924). Антыфашысцкімі ідэямі прасякнуты навела «Марыё і штукар» (1930), гістарычная тэтралогія на біблейскую тэму «Іосіф і яго браты» (1933—1943). Найбольш значны твор — філасофскі раман «Доктар Фаўстус» (1947), у якім трагедыя мастака сімвалізуе трагедыю і гістарычную віну Германіі.
Аўтар драмы «Ф’ёрэнца» (1906), кнігі «Развагі апалітычнага» (1918), раманаў «Лота ў Веймары» (1939, пра Гётэ), «Выбраннік» (1951), літаратурна-крытычных і публіцыстычных прац.
Рэалістычныя творы Т. Мана адметныя маштабнасцю канфліктаў, струкгурнай завершанасцю, насычаныя філасофскімі, гістарычнымі і мастацкімі алюзіямі, сведчаць аб яго цікавасці да натуралізму і імпрэсіянізму.
Творы
правіць- Маленькі спадар Фрыдман / Der kleine Herr Friedemann, (1898) [1]
- Будэнброкі / Buddenbrooks — Verfall einer Familie (раман, (1901) [2]
- Тоніё Крэгер / Tonio Kröger, навела, (1903)
- Трыстан / Tristan, навела, (1903) [3]
- Каралеўская вялікасць / Königliche Hoheit, (1909) [4]
- Смерць у Венецыі / Der Tod in Venedig, апавяданне, (1912) [5], [6]
- Развагі апалітычнага / Betrachtungen eines Unpolitischen, (1918) [7]
- Чароўная гара / Der Zauberberg, раман (1924) [8], [9]
- Марыё і штукар / Mario und der Zauberer, апавяданне (1930) [10] Архівавана 15 сакавіка 2009.
- Іосіф і яго браты / Joseph und seine Brüder, раман-тэтралогія (1933—1943)
- Праблема свабоды Das Problem der Freiheit, эсэ (1937) [15]
- Лота ў Веймары / Lotte in Weimar, раман (1939) [16]
- Менныя голавы. Індыйская легенда / Die vertauschten Köpfe — Eine indische Legende, (1940) [17]
- Доктар Фаўстус / Doktor Faustus, раман (1947) [18], [19] Архівавана 20 чэрвеня 2009.
- Абраннік / Der Erwählte, раман (1951) [20]
- Прызнанні авантурыста Фелікса Круля / Bekenntnisse des Hochstaplers Felix Krull. Der Memoiren erster Teil, (1922/1954) [21]
- Культура і сацыялізм / Kultur und Sozialismus(1929)
Беларускія пераклады
правіць- Доктар Фаўстус: жыццё нямецкага кампазітара Адрыяна Леверкюна, пра якое расказаў яго сябар: раман / Томас Ман; пераклад з нямецкай мовы і каментарыі В. Сёмухі; [прадмова А. Міхайлава]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. — 539 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры).
- Навелы: Для сярэд. і ст. шк. ўзросту / Томас Ман, Штэфан Цвэйг; Пер. з ням. В. С. Сёмухі, У. П. Чапегі; Маст. І. Г. Баранаў — Мн.: Юнацтва, 1996. — 320 с. — (Школьная бібліятэка).
- Смерць у Венецыі: выбраныя навелы і апавяданні / Томас Ман; пер. з ням. У. А. Папковіча. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — 388, [2] с. — (Серыя «Noblesse Oblige»).
Зноскі
- ↑ birth certificate Праверана 19 студзеня 2024.
- ↑ а б в г Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 4. — С. 584–589.
- ↑ Pascal R. Thomas Mann // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Манн Томас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Манн Томас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ http://www.kilchberg.ch/xml_1/internet/de/application/d20/d24/d302/f243.cfm Праверана 20 лістапада 2015.
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ https://www.tum.de/die-tum/aktuelles/pressetermine/detail/article/30502/
- ↑ а б RKDartists Праверана 26 верасня 2022.
Спасылкі
правіць- Марыё і штукар Архівавана 1 сакавіка 2021.
Літаратура
правіць- Лявонава Е. Ман // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).