Томас Мюлер

нямецкі футбаліст

Томас Мюлер (ням.: Thomas Müller; нар. 13 верасня 1989, Вайльгайм, ФРГ) — нямецкі футбаліст, нападнік мюнхенскай «Баварыі» і нацыянальнай зборнай Германіі. Мюлер можа гуляць на розных пазіцыях, як атакуючага паўабаронцы, другога форварда. Томас з’яўляецца бронзавым прызёрам чэмпіянату свету 2010. Уладальнік «Залатой бутсы» чэмпіянату свету 2010 года (5 мячоў + 3 перадачы), быў прызнаны найлепшым маладым іграком чэмпіянату.

Футбол
Томас Мюлер
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 13 верасня 1989(1989-09-13)[1][2] (34 гады)
Грамадзянства  Германія
Рост 185 см[4]
Вага 76 кг[4]
Пазіцыя атакуючы паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Германія Баварыя
Нумар 25
Маладзёжныя клубы
1993—2000 Германія Пель
2000—2007 Германія Баварыя
Клубная кар’ера[* 1]
2007— Германія Баварыя 257 (96)
2008—2009   Германія Баварыя II 35 (16)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2010 Германія Германія (да 21) 6 (1)
2010— Германія Германія 85 (37)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза ПАР 2010
Золата Бразілія 2014
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
Бронза Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 жніўня 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 жніўня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Клубная правіць

У Бундэслізе дэбютаваў 15 жніўня 2008 года ў матчы супраць «Гамбурга». 12 верасня 2009 года Томас аформіў свой ​​першы дубль у Бундэслізе ў матчы з «Барусіяй» Дортмунд, а праз тры дні паўтарыў свой ​​вынік ужо ў Лізе чэмпіёнаў, забіўшы мячы ў браму «Макабі» з Хайфы (3:0). Па выніках сезона ён, нароўні з Тоні Кроасам, Марка Марынам і Штэфанам Кіслінгам стаў адкрыццём чэмпіянату, забіўшы 13 мячоў і выдаўшы 10 галавых перадач. Увогуле ў сезоне 2009/10 Томас забіў 19 галоў. Трансферны кошт іграка на 28 верасня 2011 года складаў 33 млн еўра.

 
У матчы за «Баварыю»

Перад пачаткам новага сезона Томас падоўжыў кантракт з мюнхенцамі да 2015 года[5]. Першым трафеем для «Баварыі» у новым сезоне стаў Суперкубак краіны, дзе ў матчы супраць «Шальке 04» Томас забіў першы гол, а каманды атрымала перамогу з лікам 2:0. У матчы-адкрыцці чэмпіянату на Альянц-Арэне «Баварыя» прымала «Вольфсбург». Томас зноў выйшаў у старце і адкрыў лік сваім галам у Бундэслізе на 9-й хвіліне матча. Аднак «ваўкам» атрымалася зраўняць лік, але «мюнхенцы» намаганнямі Франка Рыберы атрымалі перамогу ў кампенсаваны час з лікам 2:1. Мюлер стала забіваў за клуб, аднак у гэтым сезоне гэта не дапамагло клубу з поўдня Германіі, гэта значыць «Баварыя» скончыла сезон без трафеяў.

Пасля сходу Луі ван Гала і з'яўлення новага трэнера Юпа Хайнкеса Томас не страціў месца ў асноўным складзе каманды. У першым матчы сезона Томас выйшаў на пляцоўку з першых хвілін і правёў увесь матч, аднак «Баварыя» сенсацыйна саступіла мёнхенгладбахскай «Барусіі». 20 жніўня Мюлер паўдзельнічаў у разгроме «Гамбурга» (5:0), зрабіўшы дзве галавыя перадачы. Першы гол у чэмпіянаце Томас забіў 18 верасня, у матчы 6-га тура супраць «Шальке», замацаваўшы перавагу «мюнхенцаў» (2:0). Ужо ў наступным туры Мюлер забіў другі гол у сезоне, адкрыўшы лік у матчы супраць «Баера» на 5 хвіліне сустрэчы (3:0). Аднак, асноўную стаўку на сезон «Баварыя» зрабіла на Лігу чэмпіёнаў, фінал якой праходзіў на хатнім стадыёне клуба — Альянц-Арэне. «Баварыя» стала праходзілся ва ўсіх турнірах далей, а Томас з’яўляўся адным з ключавых ігракоў каманды. Паводле вынікаў сезона Томас стаў фіналістам Кубка Германіі, Лігі чэмпіёнаў, а таксама правёў усе матчы ў чэмпіянаце, аднак каманда і ў гэтым турніры апынулася на другім прыступку.

Наступны сезон 2012/13 стаў сапраўды выдатным для каманды, пры гэтым у заваяваннях трафеяў Томас прымаў актыўны ўдзел. Ужо 12 жніўня 2012 года «Баварыя» стала ўладальнікам Суперкубка, пры гэтым матч скончыўся з лікам 2:1, а Мюлер стаў аўтарам пераможнага голу. 24 жніўня, у першым матчы туру Мюлер адразу адзначыўся, клуб атрымаў перамогу з лікам 0:3. Гэты гол стаў першым з 13-ці, якія забіў Томас у чэмпіянаце ў гэтым сезоне. Гэтак жа шмат, Томас забіваў у Лізе чэмпіёнаў, прычым тры мячы ён забіў у паўфіналах у матчых супраць «Барселоны» (два ў хатнім матчы, і адзін у гасцявым). У фінале, аднак, Томас не забіваў, але гэта не здолела перашкодзіць «Баварыі» стаць пераможцам еўрапейскага першынства. Праз некалькі дзён пасля гэтага, Томас забіў і аддаў галавую перадачу ў фінальным матчы Кубка Германіі. У выніку «Баварыя» перамагла ў фінале «Штутгарт» з лікам 3:2, заваяваўшы 3 трафей за сезон.

У сезоне 2013/14 у клуб прыйшоў Хасеп Гвардыёла на замену Юпу Хайнкесу. З новым трэнерам у Томаса склаліся добрыя адносіны, і ён працягваў гуляць на звыклай для сябе пазіцыі, часам выходзячы цэнтральным нападнікам.

Міжнародная правіць

3 сакавіка 2010 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Германіі ў таварыскім матчы са зборнай Аргенціны на мюнхенскай Альянц Арэне. Мюлер выйшаў у стартавым складзе і быў заменены на 66-й хвіліне на іншага дэбютанта Тоні Кроаса, а немцы саступілі 0:1. На чэмпіянаце свету 2014 у Бразіліі ў першым жа для немцаў матчы групавога этапу пацвердзіў свае бамбардзірскія амбіцыі, забіўшы тры мячы ў браму зборнай Партугаліі, стаўшы такім чынам аўтарам першага хет-трыку на турніры.

Дасягненні правіць

«Баварыя»:

Германія:

Асабістае жыццё правіць

У лістападзе 2009 года Томас ажаніўся з сяброўкай Лізай, з якой сустракаўся 2 гады.

Зноскі

  1. Thomas Müller // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. THOMAS MULLER // Argentine Soccer Database
  3. http://www.dfb.de/index.php?id=513279&action=showPlayer&player=mueller_thomas Праверана 13 ліпеня 2014.
  4. а б https://fcbayern.com/us/teams/professionals/thomas-mueller
  5. "Бавария" продлила контракт с Мюллером. championat.com

Спасылкі правіць