Томаш Пекгарт

чэшскі футбаліст

То́маш Пе́кгарт (чэшск.: Tomáš Pekhart; нар. 26 мая 1989, Сушыцы, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, нападнік польскага клуба «Легія» з Варшавы і нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Футбол
Томаш Пекгарт
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 26 мая 1989(1989-05-26)[1][2][…] (34 гады)
Грамадзянства  Чэхія
Рост 192 см
Вага 88 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча Легія
Нумар 7
Маладзёжныя клубы
2001—2002 Чэхія Сушыцы
2002—2003 Чэхія Клатаві
2003—2006 Чэхія Славія (Прага)
2006—2008 Англія Тотэнхэм Хотспур
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2010 Англія Тотэнхэм Хотспур 0 (0)
2008   Англія Саўтгемптан 9 (1)
2009   Чэхія Славія (Прага) 13 (2)
2010—2011 Чэхія Баўміт (Ябланец) 29 (15)
2011   Чэхія Спарта (Прага) 9 (7)
2011—2014 Германія Нюрнберг 88 (14)
2013   Германія Нюрнберг II 1 (0)
2014—2016 Германія Інгальштат 04 16 (0)
2016—2017 Грэцыя АЕК (Афіны) 40 (12)
2017—2018 Ізраіль Хапаэль (Беэр-Шэва) 28 (10)
2018—2020 Іспанія Лас-Пальмас 31 (6)
2020—2022 Польшча Легія (Варшава) 67 (36)
2022 Турцыя Газіянтэп 12 (0)
2023— Польшча Легія (Варшава)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2005 Чэхія Чэхія (да 16) 8 (2)
2005—2006 Чэхія Чэхія (да 17) 18 (7)
2006 Чэхія Чэхія (да 18 ) 2 (0)
2007—2009 Чэхія Чэхія (да 20) 12 (2)
2007—2011 Чэхія Чэхія (да 21) 26 (17)
2010— Чэхія Чэхія 26 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 лютага 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 студзеня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Ураджэнец горада Сушыцы, Пекгарт навучаўся футболу ў школе гарадской каманды «Сушыцы», а таксама выступаў за клуб «Клатаві». У 2003 годзе ён паступіў у акадэмію пражскай «Славіі», у якой навучаўся да 2006 года. Летам 2006 года ён адправіўся ў Англію на стажыроўку ў акадэмію каманды «Тотэнхэм Хотспур»[4]. Выступаючы за каманду акадэміі, Томаш правёў 20 гульняў, забіўшы 19 мячоў. У рэзервовай камандзе ён правёў 12 гульняў, але з-за траўмы выбыў са строю. Адзін з яго галоў стаў пераможным у матчы супраць «Ланса» ў лістападзе 2006 года.

У жніўні 2008 года Пекгарт падпісаў кантракт з «Саўтгемптанам», клубам з Футбольнай лігі Англіі. Паводле гэтага дагавора, аднак, ігрок выступаў на правах арэнды да студзеня 2009 года[5]. 14 верасня 2008 года Томаш дэбютаваў у складзе «Саўтгемптана», выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Куінз Парк Рэйнджэрс», які яго каманда прайграла з лікам 4:1[6]. Першы гол ён забіў у гульні супраць «Іпсвіч Таўн», давёўшы выніковы лік да 2:2. У склад «шпор» ён вярнуўся ў студзені 2009 года і зноў на правах арэнды адправіўся гуляць у іншы клуб, на гэты раз у родную «Славію», падпісаўшы з ёй кантракт тэрмінам на год у самы апошні дзень трансфернага акна.

12 студзеня 2010 года клуб «Баўміт» падпісаў кантракт з Томашам на тры з паловай гады. Сума, выплачаная за пераход іграка, не выдавалася. Праз паўгода Томаш адправіўся ў «Спарту» на правах арэнды.

З 1 ліпеня 2011 года Томаш з’яўляўся іграком нямецкага клуба «Нюрнберг». 28 жніўня 2014 года ігрок падпісаў трохгадовы кантракт з нямецкім клубам «Інгальштат 04», які выступаў у Бундэслізе 2[7]. У сезоне 2014/15 разам з «Інгальштатам» выйграў Другую Бундэслігу. У лютым 2016 года перайшоў у грэчаскі АЕК.

У ліпені 2017 года далучыўся да дзейнага чэмпіёна Ізраіля — клуба «Хапаэль» з Беэр-Шэвы. У жніўні 2018 года перайшоў у клуб іспанскай Сегунды «Лас-Пальмас», а ў лютым 2020 года падпісаў кантракт з варшаўскай «Легіяй», разам з якой двойчы стаў чэмпіёнам Польшчы. У жніўні 2022 года падпісаў двухгадовы кантракт з турэцкім «Газіянтэпам», аднак ужо ў лістападзе пакінуў клуб, а ў студзені 2023 года вярнуўся ў «Легію».

Міжнародная кар’ера правіць

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Чэхіі 22 мая 2010 года ў матчы супраць зборнай Турцыі.

Зноскі

  1. Tomás Pekhart // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Tomáš Pekhart // FBref.com
  3. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  4. Spurs to sign teenage Czech star. BBC Sport
  5. Saints land Spurs striker. Sky Sports
  6. QPR 4-1 Southampton. BBC Sport
  7. Pekhart přestoupil z Norimberku do Ingolstadtu. Aktuálně.cz