Тоні Дрэга
Тоні Дрэга (англ.: Tony Drago; нар. 22 верасня 1965, Валета, Мальта) — былы мальтыйскі прафесійны гулец у снукер і пул. Фіналіст International Open 1997 года і чвэрцьфіналіст чэмпіянату свету 1988 года. Былы дзясяты нумар сусветнага рэйтынгу (1998/1999), з сезона 1994/1995 да сезона 1998/1999 нязменна ўваходзіў у топ-16. Аўтар найхутчэйшага соценнага брэйка ў гісторыі снукера (3 хвіліны 31 секунда). У 2002 годзе выканаў сваю адзіную максімальную серыю.
Тоні Дрэга
англ.: Tony Drago | |
Дата нараджэння: | 22 верасня 1965 (59 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | Мальта |
Вядучая рука: | правая |
Прафесійная кар’ера: | 1985—2008, 2009—2016 |
Найвышэйшы рэйтынг: | 10 (05.05.1998–04.05.1999) |
Прызавыя грошы: | > £1,100,000 |
Найвышэйшая серыя: | 147 (B&H Championship 2002) |
Колькасць соценных серый: | 130 |
Лепшы рэйтынгавы вынік: | фінал (International Open 1997) |
Перамогі на турнірах | |
Чэмпіянат свету: | чвэрцьфінал (1988) |
Зноскі
Спасылкі
правіць- Профіль на World Snooker (англ.)
- Статыстыка Тоні Дрэгі на CueTracker.net (англ.)