Тоні Эбат (Энтані Джон Эбат; англ.: Anthony John "Tony" Abbott; нар. 4 лістапада 1957 г., Лондан, Вялікабрытанія) — аўстралійскі палітык, лідар апазіцыі і кіраўнік Ліберальнай партыі з 1 снежня 2009 года, міністр аховы здароўя ў 2003-2007 гадах ва ўрадзе Джона Говарда.

Тоні Эбат
англ.: Anthony John "Tony" Abbott
Тоні Эбат
сцяг
Прэм'ер-міністр Аўстраліі
18 верасня 2013 — 15 верасня 2015
Папярэднік Кевін Рад
Пераемнік Малкальм Тэрнбул
сцяг
32-і Кіраўнік Ліберальнай партыі Аўстраліі
з 1 снежня 2009
Папярэднік Малкальм Тэрнбул
сцяг
Міністр аховы здароўя Аўстраліі
7 кастрычніка 2003 — 3 снежня 2007
Прэм’ер-міністр Джон Говард
Папярэднік Кай Патэрсан
Пераемнік Нікола Роксан
 
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Веравызнанне Рымска-каталіцкая царква
Нараджэнне 4 лістапада 1957(1957-11-04) (62 гады)
Бацька Рычард Генры Эбат
Жонка Маргарэт «Марджы» Эбат
Дзеці дочкі Луізаў, Франсіс, Брыджэт
 
Сайт www.tonyabbott.com.au
 
Аўтограф Tony Abbott Signature.png
 
Узнагароды

Старшыня ўрада Аўстраліі з 2013 года.

БіяграфіяПравіць

Вучыўся ў Сіднейскім універсітэце, дзе атрымаў дзве ступені бакалаўра — па эканоміцы і праве. Ва ўніверсітэце таксама займаўся боксам і быў кіраўніком студэнцкага самакіравання. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў Сіднеі атрымаў стыпендыю Родса і працягнуў навучанне ў Оксфардскім універсітэце, дзе атрымаў ступень магістра. У 1983 годзе паступіў у каталіцкую семінарыю, але правучыўся там нядоўга. Пазней працаваў журналістам.

У 1993-1994 быў выканаўчым дырэктарам аб'яднання Аўстралійцы за канстытуцыйную манархію, у 1994 годзе быў абраны ў Палату прадстаўнікоў. У 2001-2003 займаў пасаду міністра па справах занятасці і працоўных адносінаў, у 2003-2007 — міністра аховы здароўя. Пасля паразы кіруючай кааліцыі на парламенцкіх выбарах 2007 года Эбат некаторы час быў ценявым міністрам па справах сям'і, камунальных паслуг і абарыгенаў. 1 снежня 2009 г. Эбат быў абраны лідарам Ліберальнай партыі, у сувязі з чым аўтаматычна стаў лідарам апазіцыі.

Пасля аб'явы прэм'ер-міністрам Аўстраліі Джуліяй Гілард аб правядзенні парламенцкіх выбараў 2010 года Эбат з'яўляўся кандыдатам ад апазіцыі на пасаду прэм'ер-міністра.

На парламенцкіх выбарах 2013 года кааліцыя Ліберальнай і Нацыянальнай партый атрымала перамогу над Лейбарысцкай партыяй. 18 верасня 2013 Тоні Эбат прыняў прысягу ў якасці 28-га прэм'ер-міністра Аўстраліі.

Зноскі

СпасылкіПравіць