Торгільс (Торкель) Кнутсан (шведск.: Torgils (Tyrgils, Torkel) Knutsson, першае згадванне ў 1283, памёр у 1306) — належаў да адной з найбольш магутных шведскіх сямей; быў маршалам у апошнія гады кіравання караля Магнуса Ладуласа і пасля яго смерці кіраваў дзяржавай ад імя малалетняга караля Біргера Магнусана. Заснавальнік Выбарга.

Торгільс Кнутсан
шведск.: Torgils Knutsson
Torkel Knutsson - panoramio.jpg
 
Дзейнасць палітык
Нараджэнне XIII стагоддзе
Смерць 1306
Пахаванне
Маці N Сігтругсдотэр[d]
Дзеці Крысціна Торгільсдоцір[d]
Помнік Кнутсану у Выбаргу, заснавальнікам якога ён лічыцца.

Паходы супраць рускіхПравіць

Распачаў шэраг паходаў у Фінляндыю для звароту фінаў і карэлаў у хрысціянства, прычым шведам прыйшлося там сутыкнуцца з рускімі. Заснаваў у 1293 годзе Выбаргскі замак, які стаў апорай валадарства шведаў на Карэльскім перашыйку.

У 1300 годзе распачаў новы буйны паход супраць рускіх. Мэтай паходу было адняць у Вялікага Ноўгарада вусце Нявы. Пры ўпадзенні Охты ў Няву ў адно лета была пабудавана крэпасць Ландскрона. Спроба рускіх перашкодзіць будаўніцтву скончылася няўдачай. Але калі асноўнае войска шведаў вярнулася дамоў, пакінуты на зімоўку гарнізон быў саслаблены голадам і цынгой, і крэпасць была ўзята рускімі 18 мая 1301 года. Крах прадпрыемства спрыяў падзенню маршала.

Унутраная палітыкаПравіць

У адносінах да царквы Кнутсан паступаў самастойна і пастанавіў, супраць жадання Папы Баніфацыя VIII, каб у выпадку неабходнасці зборы на ваенную справу спаганяліся і з маёмасці царквы. Калі Біргер дасягнуў паўналецця, Кнутсан некалькі гадоў працягваў заставацца рэгентам, пакуль у 1303 годзе не склаў з сябе ўладу. Абгавораны перад каралём, ён быў абезгалоўлены ў 1306 годзе. Пакаранне смерцю праз адсячэнне галавы адбылася 10 лютага 1306 года. Пахаваны ён быў у тым жа месцы, дзе і пакараны смерцю — на неасвячонай царквой зямлі. Над магілай, як сведчыць «Хроніка Эрыка», быў усталяваны крыж і збудаваны «велізарны шацёр», з алтаром унутры яго. У маі 1306 года цела Торгільса Кнутсана было перанесена ў Рыдархольмскую царкву. Менавіта гэта месца было ўказана ў завяшчанні маршала, зробленым ім незадоўга да смерці. На каменнай надмагільнай пліце Торгільса Кнутсана і яго першай жонкі — выява Біргіты.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць