Торкі (племя)
То́ркі[1], гузы[1], узы[1] — качавыя цюркскія плямёны, якія вылучыліся (верагодна[2]) з племяннога аб’яднання агузаў.
Да сярэдзіны XI стагоддзя торкі выцеснілі печанегаў і зацвердзіліся ў паўднёва-рускіх стэпах. У якасці саюзнікаў кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча прымалі ўдзел у паходзе на Волжска-Камскую Балгарыю ў 985 годзе. У 1060 годзе выступілі супраць войска рускіх князёў, але былі разбіты. Частка торкаў пасялілася на мяжы Кіеўскага і Пераяслаўскага княстваў. Найбольш буйным іх месцаў рассялення было Пароссе (на прытоку Дняпра рацэ Рось), дзе быў пабудаваны горад Торчаск. Перайшлі да аселага ладу жыцця, займаліся земляробствам, прымалі ўдзел у барацьбе супраць полаўцаў на баку рускіх князёў.
У XII стагоддзі торкі ўвайшлі ў склад аб’яднання чорных клабукоў, у складзе якіх, верагодна[2], захавалі сваю этнічную ідэнтычнасць. Частка з іх аславянілася, а астатнія асіміліраваны полаўцамі. У апошні раз торкі згадваюцца ў летапісах зімой 1193—1194 гадоў, калі падвергліся нападу полаўцаў[2].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ а б в Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Літаратура
правіць- То́ркі, гузы, агузы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 490. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- То́рки, гузы, узы // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 108. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- То́рки, гузи, узи // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 309. — 606, [2] с., [22] арк. іл. : іл., портр., карти с.
- Моргунов Ю. Ю. Ещё раз о «переяславских торках» // Российская археология. — 2000. — № 1. — С. 23—36.
Спасылкі
правіць- Сухарев Ю. В. Торки (узы) и Русь // Межрегиональная общественная организация «Союз гагаузов» (руск.)