Торстэн Нільс Ві́зел (англ.: Torsten Nils Wiesel, 3 чэрвеня 1924, Упсала, Швецыя) — шведскі нейрафізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1981 годзе разам з Дэвідам Х’юбелам і Роджэрам Сперы за «за адкрыцці, якія датычацца прынцыпаў перапрацоўкі інфармацыі ў нейронных структурах».

Торстэн Нільс Візел
англ.: Torsten Nils Wiesel
Torsten Wiesel-7Nov2006.jpg
Торстэн Візел у 2006 годзе на фестывалі навукі ў Генуі
Дата нараджэння 3 чэрвеня 1924(1924-06-03)[1][2][…] (97 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковы работнік, выкладчык, неўролаг, біёлаг
Навуковая сфера нейрабіялогія і нейранавукі[d][5]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцыны[d][5]
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Commons-logo.svg Торстэн Нільс Візел на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Торстэн Візел нарадзіўся 3 чэрвеня 1924 года ва Упсале (Швецыя). Яго бацька быў галоўным псіхіятрам і дырэктарам шпіталя Бекамберга на ўскраіне Стакгольма, але сам Візел зацікавіўся навуковай дзейнасцю толькі ў 17 гадоў. Вучыўся ў Каралінскім інстытуце ў Стакгольме. З 1954 года працаваў у гэтым універсітэце. З 1955 года ў ЗША. З 1959 года ў Гарвардзе, з 1983 года прафесар у Ракфелераўскім універсітэце, у 1991—1998 гадах — прэзідэнт Ракфелераўскага ўніверсітэта. Цяпер — ганаровы прэзідэнт універсітэта.

З’яўляецца аўтарам навуковых прац па нейрафізіялогіі органаў зроку. Разам з Д. Х.Х’юбелам вызначыў прынцыпы перапрацоўкі інфармацыі ў нейронных структурах мозга, якія ўспрымаюць вонкавыя сігналы.

Прафесар фізіялогіі (1964), нейрабіялогіі (1968).

Член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, Нацыянальнай АН ЗША, Лонданскага каралеўскага таварыства.

Візел таксама з’яўляецца членам Шведскай каралеўскай акадэміі навук, Сербскай акадэміі навук і мастацтваў, і замежным членам Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук.

УзнагародыПравіць

Зноскі

  1. Torsten Wiesel // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Torsten Nils Wiesel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Torsten N. Wiesel // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. LIBRIS — 2014. Праверана 24 жніўня 2018.
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 Directory of Fellows and MembersNew York Academy of Medicine. Праверана 10 кастрычніка 2020.
  6. 6,0 6,1 6,2 Torsten N. Wiesel, M.D.VINCENT AND BROOKE ASTOR PROFESSOR EMERITUS; PRESIDENT EMERITUSРакфелераўскі ўніверсітэт. Праверана 2 студзеня 2019.
  7. https://www.ae-info.org/ae/User/Wiesel_Torsten

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 480 с.: іл.

СпасылкіПравіць