Торунь
Торунь (польск.: Toruń) — горад на правах павета на поўначы Польшчы, у Куяўска-Паморскім ваяводстве. Знаходзіцца на рацэ Вісла. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Торунь — Мінск 595 км, да Варшавы — 186 км[2].
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва 197 812 жыхароў (2021 год)[3].
Гісторыя Правіць
Горад узнік вакол замка, заснаванага тэўтонскімі рыцарамі (1231). У 1232 годзе атрымаў гарадское права. У 1264 годзе непадалёку ад Торуні заснаваны Новы горад, у 1454 годзе абедзве гарадскія часткі аб’ядналіся. Значны гандлёвы цэнтр, член сярэдневяковай Ганзы.
З 1454 года ў складзе Польшчы. Радзіма М. Каперніка. Тут падпісаны мірныя дагаворы, якія завяршылі Вялікую вайну (1409—1411) з удзелам ВКЛ і скончылі Трынаццацігадовую вайну (1454—1466). З канца XVI ст. асяродак лютэранства.
З 1793 года горад у Прусіі (акрамя 1807—1815, калі ён уваходзіў у Варшаўскае герцагства), яе значная памежная крэпасць. З 1920 года ў Польшчы, важны ваенна-рачны порт, галоўная база Віслінскай флатыліі польскіх ВМС. У 2-ю сусветную вайну далучаны да Германіі. З 1945 года зноў у складзе Польшчы, у 1975—1999 гадах адміністрацыйны цэнтр Тарунскага ваяводства.
Прамысловасць Правіць
Развіваецца хімічная, машынабудаўнічая, харчовая, шарсцяная, швейная, паліграфічная прамысловасць.
Навука, адукацыя, культура Правіць
Транспарт Правіць
Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Вісла.
Славутасці Правіць
Уваходзіць у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Захаваліся руіны замкаў XIII—XV ст. У раёнах Старога горада і Новага горада рэшткі гарадскіх умацаванняў, ратуша (XIII ст. — 1603), гатычныя касцёлы Св. Яна (каля 1250 — XV ст.), Св. Якуба (1309—1315), Дзевы Марыі (1350—1370), гатычныя і барочныя збожжасховішчы (XIV—XVII ст.), дамы ў стылях готыкі, рэнесансу і барока. Вылучаюцца грамадскія пабудовы ў духу эклектыкі (універсітэт, пач. ХХ ст., неаготыка), стылю мадэрн і функцыяналізму. Помнік М. Каперніку (1853).
Вядомыя асобы Правіць
- Марта Вячынска (нар. 1998) — польская баскетбалістка.
Спорт Правіць
- «Катажынкі» — жаночы баскетбольны клуб
- «Пернік» — баскетбольны клуб
- АЗС УМК — гандбольны клуб
Зноскі
Літаратура Правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).