Торфаздабыча

сукупнасць аперацый па здбычы торфу

Торфаздабы́ча[1][2] — сукупнасць тэхналагічных аперацый па здабычы торфу, яго перапрацоўцы, сушцы, уборцы пры дапамозе тарфяных машын і комплексаў.

Здабыча торфу ўручную
Торфаздабыча на Дакудаўскім балоце (Лідскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь)
Машына для здабычы кускавога (экскаватарнага) торфу

Гісторыя

правіць

Звесткі пра здабычу «гаручай зямлі», якая выкарыстоўвалася для награвання ежы, ёсць у Плінія Старэйшага (I стагоддзе)[1]. У XII—XVIII стагоддзях торфаздабыча вялася ў Шатландыі і Галандыі, у сярэдзіне XVII стагоддзя на тэрыторыі сучаснай Украіны, з канца XVII стагоддзя — на тэрыторыі Расіі.

Напачатку торфаздабычу вялі ўручную. Торф рэзалі спецыяльнымі лапатамі-разакамі на цагліны і сушылі на паветры. У другой палове XIX стагоддзя быў вынайдзены элеватарны спосаб: здабыты торф спецыяльнымі элеватарнымі машынамі перамяшчалі з месца здабычы, перамешвалі і фармавалі ў цагліны. У 1914 годзе інжынер Р. Э. Класон распрацаваў гідраўлічны спосаб («гідраторф»): тарфяны пласт размывалі вадой з дапамогай з гідраманітора, атрыманую масу па трубах перапампоўвалі на спецыяльныя палі, дзе яе сушылі. У 1920-я гады пачалі выкарыстоўваць экскаватарны спосаб торфаздабычы: радовішча торфу распрацоўвалі экскаватарамі, тарфяную масу, раздзеленую на цагліны, раскладвалі стужкамі, сушылі і складвалі ў штабелі. З 1940-х гадоў пачаў развівацца фрэзерны (паверхнева-паслойны) спосаб: паверхневы слой тарфянога пакладу фрэзеруецца (здрабняецца), перамешваецца, сушыцца, укладваецца ўборачнымі машынамі ў навалы і штабелі.

У канцы XX стагоддзя ў сувязі з павелічэннем выкарыстання прыроднага газу, ростам здабычы нафты і вугалю торфаздабыча значна скарацілася.

У Беларусі

правіць

На тэрыторыі Беларусі прамысловая торфаздабыча для газагенератараў пачалася ў вёсцы Серкавіца Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў 1896 годзе. У 1899 годзе пачалася здабыча торфу каля Гомеля для патрэб цагельняў. З 1900 года каля вёскі Шчэбрын Брэсцкага раёна выраблялі торфабрыкеты. Да 1913 года торфаздабыча пачалася каля Віцебска, Магілёва і Мінска. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала больш за 200 торфапрадпремстваў. З канца 1970-х гадоў здабыча торфу на паліўныя мэты скарацілася.

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць