Торыі Кіёмасу (яп. 鳥居清重, гады творчасці 1697—1722) — японскі мастак, майстар укіё-э з дынастыі Торыі.

Торыі Кіёмасу
яп.: 鳥居清倍
Фатаграфія
Дата нараджэння 1690
Дата смерці 1720-я
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр yakusha-e[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія і творчасць правіць

Торыі Кіёмасу — прадстаўнік першага пакалення дынастыі Торыі. Аб яго жыцці не засталося дакладных звестак. Ёсць мноства здагадак аб яго сваяцтве з адным з заснавальнікаў школы Торыі Кіёнобу: па адной версіі Кіёмасу — сын яго малодшага брата, па іншай — яго ўласны сын, вылучаецца таксама версія аб тым, што абодва мастака — адна і тая ж асоба, з-за амаль неадметнага падабенства іх шматлікіх прац.

Тым не менш пасля смерці Торыі Кіенобу Кіёмасу стаў другім прызнаным кіраўніком школы Торыі. Выдатны талент дазволіў яму развіць традыцыі школы і ўмацаваць яе аўтарытэт у свеце укіё-э. Кіёмасу ствараў большую частку сваіх работ у жанры тэатральнай гравюры (якуся-э), атрымаўшы за свой асаблівы стыль мянушку якуся-э-но Торыі (Торыі, які партрэтуе акцёраў).

Зноскі