Трабы

аграгарадок у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Трабы, Іўеўскі раён)

Тра́бы[1] (трансліт.: Traby, руск.: Трабы) — аграгарадок у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Трабскага сельсавета.

Аграгарадок
Трабы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
842 чалавекі (2000)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1595
Паштовы індэкс
231352
Аўтамабільны код
4
Трабы на карце Беларусі ±
Трабы (Беларусь)
Трабы
Трабы (Гродзенская вобласць)
Трабы

Геаграфія правіць

Знаходзяцца за 34 км на паўночны ўсход ад горада Іўе, за 185 км ад Гродна, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Юрацішкі, на аўтамабільнай дарозе Юрацішкі — Ашмяны.

Гісторыя правіць

Паводле падання, зафіксаванага ў другой рэдакцыі Літоўскай Хронікі, Трабы заснаваныя літоўскім князем Трабусам альбо Трубасам, які пабудаваў тут замак. Вядомыя з XV стагоддзя. Уладанне князёў Гальшанскіх. У 14901498 гадах Трабы паступова перайшлі ва ўладанне ваяводы троцкага Альбрэхта Марцінавіча Гаштольда, унука княгіні Марыі Сямёнаўны з Гальшанскіх (дачкі Сямёна Трабскага).

У 1534 годзе быў пабудаваны касцёл, адкрыта прыватная свецкая школа. У 1543 годзе Трабы перайшлі ва ўласнасць вялікага князя Жыгімонта Старога, які падараваў іх свайму сыну Жыгімонту Аўгусту. У Трабах знаходзілася каралеўская рэзідэнцыя, праходзілі з’езды. З 1558 года — цэнтр староства, першы староста Станіслаў Пац. У 1550 годзе — 33 дымы, 7 службаў, у складзе Ашмянскага павета Віленскага ваяводства.

У 1690 годзе належалі Е. Шымковічу, старосту трабскаму. Пазней уладальнікамі мястэчка былі Францковічы, Зяньковічы, з 1774 — Дамінік Нарбут. У 1784 годзе пабудавана драўляная царква. У сярэдзіне XIX — пачатку XX стагоддзя мястэчка, цэнтр воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1-й палове XIX працавалі суконная мануфактура (у 1813 годзе — 156 рабочых) і металаапрацоўчая майстэрня (у 1828 годзе — 5 рабочых). Мясцовыя жыхары акрамя земляробства займаліся ганчарным, суконным і іншымі рамёствамі, дробным гандлем. У 1851 заснавана сельскае вучылішча (у 1861 годзе — 45 вучняў). У 1885 годзе — 57 двароў, 143 жыхары, 14 мяшчан, валасное праўленне, царква, касцёл, капліца, школа, яўрэйская школа, 12 крам, вадзяны млын, двойчы на год праводзіліся кірмашы. У 1897 годзе — 176 двароў, 1083 жыхары, царква, касцёл, капліца, сінагога, яўрэйская школа, народнае вучылішча, 2 хлебазапасныя магазіны, аптэка, вадзяны млын, 5 тытунёвых крам, 15 крам дробнага тавару, 4 піўныя дамы, штотыднёвыя таргі, штогод праводзіліся 4 кірмашы. У народным вучылішчы ў 1897 годзе вучыліся 67 хлопчыкаў і 16 дзяўчынак, у 1903 — 93 хлопчыкі і 7 дзяўчынак. У 1905 годзе — 1080 жыхароў, 1264 дзесяціны зямлі. У 1915—1918 акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі.

У 19211939 гадах у складзе Польшчы. Мястэчка з’яўлялася цэнтрам гміны Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства. У 1921 годзе — 176 двароў, 981 жыхар. З 12 кастрычніка 1940 года мястэчка (275 двароў, 1340 жыхароў) цэнтр сельсавета Юрацішкаўскага раёна. Працавалі млын, ваўначоска, 7-гадовая школа, магазін. У час Вялікай Айчыннай вайны акупіравана з 26 чэрвеня 1941 да 7 ліпеня 1944 года, часткова спалена. З 20 студзеня 1960 года ў Іўеўскім раёне. У сакавіку 1960 года на базе дробных калгасаў быў створаны саўгас «Трабы». У 1970 годзе — 870 жыхароў.

Сучаснасць правіць

Вёска Трабы — цэнтр аднайменнай аграфірмы-калгаса. Працуюць сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, бальніца, аптэка, Дом быта, сталовая, ветэрынарная лячэбніца, дзіцячы сад, 5 магазінаў.

Насельніцтва правіць

Славутасці правіць

 
Царква Святых Пятра і Паўла

Страчаная спадчына правіць

  • Сінагога

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Traby // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. S. 441
  3. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна / рэд. Крэнь І.П. — Мн: БЕЛТА, 2002.
  4. Марат Батвіннік. Трабы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 517.
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.
  6. Клінцэвіч Сямён Аляксандравіч

Літаратура правіць

Спасылкі правіць