Травяная мука
Травяна́я мука́[1][2] — вітамінна-бялковы корм са штучна высушанай пры высокай тэмпературы і размолатай травяной масы.
Асноўныя тэхналагічныя аперацыі прыгатавання травяной мукі:
- скошванне траў на ранніх стадыях вегетацыі (бабовых у фазе бутанізацыі, метлюжковых — у пачатку каласавання);
- здрабненне ў сечку;
- сушка;
- размол у муку;
- грануляванне.
Для атрымання травяной мукі выкарыстоўваюць бабовыя (люцэрна, віка пасяўная, канюшына, лубін кармавы, гарох, сырадэля і іншыя) і іх травасумесі з метлюжковымі (цімафееўка лугавая, авёс пасяўны, купкоўка зборная і іншыя), а таксама атаву траў і бацвінне караняплодаў. Сушаць і размолваюць травяную муку ў адмысловых агрэгатах для падрыхтоўкі травяной мукі (напрыклад, сушыльны комплекс АВМ-0,65). Для лепшага захавання караціну пры захоўванні да травяной мукі дадаюць антыаксіданты (сантахін і іншыя). Мука з маладых, добра аблісцелых траў па пажыўнасці не саступае шматлікім збожжавым кармам, пераўзыходзіць іх па паўнавартаснасці бялку, зместу мінеральных рэчываў, вітамінаў.
Травяная мука захоўвае 90—95 % пажыўных рэчываў сыравіны[1]. У 1 кг травяной мукі 0,7—0,9 кармавых адзінак[1][3]. Мае ў складзе 16—24 % страўнага пратэіну, 35—45 % безазоцістых экстрактыўных рэчываў, тлушчы, мінеральныя рэчывы, карацін (200—300 мг/кг), вітаміны групы B, вітаміны С, E, K.
Травяную муку дадаюць да рацыёну сельскагаспадарчых жывёл (буйнога рагатага ската, свіней, птушак), уключаюць у склад камбікармоў. З мэтай прадухілення разбурэння вітамінаў травяную муку нельга варыць і запарваць[3].
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Травяна́я мука́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 496. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Васільеў У. Ф. Травяна́я мука́ // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 96. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Травяна́я мука́ // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 132. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Травяна́я мука́ // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь (руск.) / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 544. — 565 с. — 100 000 экз.
- Травяна́я мука́ // Сельское хозяйство : Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. К. Месяц. — 2-е (репр.) изд. «Сельскохозяйственного энциклопедического словаря» 1989 г. — М. : Большая Росийчкая энциклопедия, 1998. — (Серия «Большие энциклопедические словари»). — 655,[1] с., [28] л. цв. ил. — ISBN 5-85270-263-3. (руск.)