Трава
(Пасля перасылкі з Травяністыя расліны)
Травы[1], або травяні́стыя раслі́ны[1][2] — жыццёвая форма раслін, для якой характэрныя неадраўнелыя парасткі, і надземныя часткі, звычайна, адміраюць у канцы вегетацыйнага перыяду.
Выдзяляюць аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травы. Сцёблы травяністых раслін бываюць мяккія, сакаўныя або маюць некаторыя характэрныя рысы ўнутранай будовы (слабае адраўненне, рассечаная ці моцна парэнхіматызаваная стэла, адсутнасць перыдэрмы, слабая дзейнасць камбію)[1]. Пупышкі ўзнаўлення траў знаходзяцца на ўзроўні глебы або ў глебе і размешчаны на карэнішчах, каўдэксах, цыбулінах, клубнях, радзей — на падземных паўзучых парастках[1].
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Травяні́стыя раслі́ны, травы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 496. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сімановіч Л. Г. Травяні́стыя раслі́ны // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 96. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Сцепановіч І. М. Эколага-фларыстычны дыягназ сінтаксонаў прыроднай травяністай расліннасці Беларусі. Мн., 2000.