Трайная карона (снукер)

(Пасля перасылкі з Трайная снукерная карона)

Трайная карона (англ.: Tripple Crown) - зборны тэрмін, які ўжываецца да трох галоўных прафесійных снукерных турніраў: чэмпіянату свету, чэмпіянату Вялікабрытаніі і Мастэрс. Усяго дзесяць гульцоў у гісторыі выйгравалі ўсе тры турніры: Стыў Дэвіс, Тэры Грыфітс, Алекс Хігінс, Стывен Хендры, Джон Хігінс, Марк Уільямс, Роні О’Саліван, Ніл Робертсан, Марк Сэлбі і Шон Мёрфі. Толькі Хендры, Дэвіс і Уільямс выйгравалі ўсе тры тытула ў асобным сезоне, пры гэтым, Стывен Хендры - адзіны, хто здолеў паўтарыць падобны поспех. Ён выйграваў усе турніры ў сезонах 1989/1990 і 1995/1996. У 2013 годзе аўстраліец Ніл Робертсан стаў першым небрытанскім снукерыстам, які выйграў усе турніры трайной кароны.