МТЗ-7 — колавы трактар агульнага прызначэння з усімі вядучымі коламі, які выпускаўся Мінскім трактарным заводам на базе трактара МТЗ-5 з 1959 па 1961 год.

МТЗ-7
Вытворца МТЗ
Месца вытворчасці Мінск Сцяг БССР
Днепрапятроўск Сцяг УССР
Гады выпуску 19581961
Прызначэнне Універсальны
Падвеска
Тып хадавой часткі Колавы
Храналогія
МТЗ-52

У 1958 годзе дапрацоўвалася канструкцыя, выраблены доследныя ўзоры, праведзены выпрабаванні і выдадзены ў падрыхтоўку вытворчасці чарцяжы на трактар МТЗ-7 павышанай праходнасці з чатырма вядучымі коламі.

Першая канструкцыя трактара была распрацавана з ужываннем пярэдняга вядучага моста ад ваеннага легкавога аўтамабіля-ўсюдыхода ГАЗ-67, не мела рэгуляванай шырыні каляіны пярэдніх колаў і таму не забяспечвала выканання акучвальных работ. З-за недастатковай трываласці моста ГАЗ-67 трактар не вытрымаў выпрабаванняў. Вырашыць праблему атрымалася пасля таго, як на трактар ўсталявалі вядучы мост аўтамабіля ГАЗ-63. Таксама выкарыстоўвалі такія яго вузлы, як галоўная перадача, дыферэнцыял, шарніры роўных вуглавых хуткасцяў, корпус моста і інш. Для злучэння моста з паўрамай трактара ўжылі арыгінальную схему на двух папярочных балансірных паўэлептычных рысорах.

Пярэднія колы мелі шыны з развітым малюнкам пратэктара. Каляіна пярэдніх колаў была зменнай, рэгуляванай з дапамогай перастаноўкі дыска на ступіцы і абадоў на дыску.

Раздатачная каробка ўяўляла сабой рэдуктар з цыліндрычнымі шэсцярнямі з ахоўнай, пастаянна замкнёнай, мокрай, мнагадыскавай, фрыкцыйнай муфтай. Муфта выканана з дваццацю вядучымі і дзевятнаццацю кіраванымі металічнымі дыскамі (якія працавалі ў масле), заціснутымі спружынамі. Дыскі прабуксоўвалі пры перагрузках ў сілавой перадачы. Раздатачная каробка ўключалася і выключалася з месца трактарыста на хаду на ўсіх перадачах без уключэння галоўнай муфты счаплення. Да фланца кіраванага вала раздатачнай каробкі мацаваўся фланец карданнага вала, які перадаваў кручэнне на прывад моста. Карданны вал жорсткага тыпу, стандартны, запазычаны ад аўтамабіля.

У 1959 годзе трактары МТЗ-7М, МТЗ-7МС і МТЗ-7ЛС паставілі на серыйную вытворчасць, але ненадоўга, бо асноўная мэта складалася ў тым, каб атрымаць больш звестак, аб выкарыстанні трактараў з чатырма вядучымі коламі ў розных кліматычных і глебавых умовах. Гэтыя дадзеныя патрабаваліся для распрацоўкі трактараў новага пакалення МТЗ-52. У гэтым жа годзе завод вырабіў 169 трактароў, а ў 1960-м — 1277.

Усяго выраблена 2779 адзінак трактароў МТЗ-7. Іх вытворчасць была спынена ў 1961 годзе.

Літаратура правіць

  • Тракторы «Беларусь»: от МТЗ-3 до МТЗ-7 // Сельский механизатор : часопіс. — 2011. — № 3. — С. 16. (руск.)

Спасылкі правіць