Тралейбус
Тралейбус (англ.: trolleybus, ад trolley — кантактны провад, ролікавы токаздымальнік і bus— скарачэнне ад лац.: Omnibus — «[карэта] для ўсіх») — бязрэйкавы транспартны сродак (звычайна пасажырскі) з электрычным прыводам, які атрымлівае электрычны ток ад вонкавай крыніцы. Калі тралейбус назапашвае электраэнергію, ён завецца кантактным электробусам.
Тралейбус | |
---|---|
![]() Тралейбус АКСМ-321 | |
Прывад | электрарухавік |
Перыяд | з 1912 году |
Скорасць | 20-60 км/г |
Вобласць ужывання | Грамадскі транспарт, гарадскі, прыгарадны |
Інфраструктура | аўтамабільная дарога, кантактная сетка |

Тралейбус атрымлівае электрычны ток ад двухдротнай кантактнай сеткі (падвесныя (тралейныя) дроты) праз штангі таказдыму.
Тралейбус выкарыстоўваецца пераважна ў гарадах.
Тралейбус у Беларусі Правіць
Першы тралейбус быў пушчаны ў Мінску ў 1952 годзе (69 маршрутаў на 2008 год). У Гомелі — у 1962, У Віцебску — 01.09.1978, у Брэсце — 1981. Акрамя ўсіх абласных гарадоў тралейбус ёсць у Бабруйску.
Літаратура Правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Артыкул ці раздзел апісвае сітуацыю датычна толькі да аднаго рэгіёна (Беларусь), магчыма, парушае пры гэтым правіла пра ўзважанасць выкладання. |