Трамі (трапічны шторм)
Трапічны шторм «Трамі» (англ.: Severe Tropical Storm Trami), на Філіпінах вядомы як трапічны шторм «Крысцін» (англ.: Severe Tropical Storm Kristine) — актыўны трапічны цыклон, які сфармаваўся ў кастрычніку 2024 года. Нанёс сур’ёзны ўрон Філіпінам і ў цяперашні час прасоўваецца ўглыб В’етнама.
Трамі | |
---|---|
Названа ад | Tropical Storm Trami[d] |
Краіна | |
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта | Ціхі акіян |
Папярэдні ў спісе | Tropical Storm Barijat[d] |
Наступны ў спісе | Typhoon Kong-rey[d] |
Дата пачатку | 20 кастрычніка 2024 |
Дата заканчэння | 30 кастрычніка 2024 |
Lowest atmospheric pressure | 975 hectopascal |
Maximum sustained winds | 31 метр у секунду |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З’явіўся 19 кастрычніка 2024 г. як дэпрэсія[1], а затым перайшоў у стадыю ў трапічнага цыклону на захад ад Гуама, рухаючыся на захад уздоўж паўднёвай перыферыі вострава[2][3]. Калі цыклон увайшоў у яе зону адказнасці, Філіпінскае ўпраўленне атмасферных, геафізічных і астранамічных службаў (PAGASA) 20 кастрычніка дала яму назву «Крысцін»[4]. Шторм знаходзіўся ў межах буйнейшай барычнай лагчыны, якая распасціралася ад Філіпінскіх астравоў на ўсход амаль да Гуама. Раніцай наступнага дня спадарожнікавыя здымкі паказалі, што дэпрэсія цалкам сфармавалася[5]. Японскае метэаралагічнае агенцтва (JMA) павысіла ўзровень сістэмы да трапічнага шторму, назваўшы яго «Трамі»[6]. Да 23 кастрычніка JMA паведаміла, што «Трамі» ўзмацніўся і ператварыўся ў моцны трапічны шторм, які рухаўся з захаду на паўночны захад і абрынуўся на бераг у Дзівілакане на Філіпінах. На наступны дзень ён перамясціўся да прыбярэжных водаў паўднёвай часткі вострава Паўднёвы Ілакос[7]. Да канца 26 кастрычніка як JMA, так і Аб'яднаны амерыканскі ваенна-марскі цэнтр па папярэджанні аб тайфунах (JTWC) паведамілі, што Трамі дасягнуў сваёй максімальнай інтэнсіўнасці, з устойлівымі вятрамі з хуткасцю 110 км/г з інтэрвалам у 10 хвілін, а цэнтральны ціск склаў 970 гПа[8][9]. Па меры набліжэння да ўзбярэжжа В’етнама шторм сутыкнуўся з моцным усходнім вертыкальным зрухам ветра, у выніку чаго канвекцыя ў яго цэнтры стала больш лінейнай[10][11][12]. На наступны дзень шторм дасягнуў сушы ў Тхыатх’ен-Хюэі і Дананг і павольна працягваў рух углыб краіны, рухаючыся ў паўднёва-заходнім напрамку[13][14].
Трапічны шторм «Трамі» нанёс сур’ёзны ўрон Філіпінам і В’етнаму прыкладна на 149 мільёнаў долараў ЗША. Загінулі 113 чалавек, 42 чалавекі прапалі, 74 пацярпелі. Каля 575 тысяч былі вымушаны пакінуць свае дамы.
Зноскі
правіць- ↑ Warning and Summary 191200 (Report). Tokyo, Japan: Japan Meteorological Agency. October 19, 2024. Архівавана з арыгінала October 19, 2024. Праверана October 19, 2024.
{{cite report}}
: Неадпаведнасць часу ў|archive-date=
/|archive-url=
; прапануецца кастрычніка 20, 2024 (даведка) - ↑ Tropical Cyclone Formation Alert (Invest 96W) (англ.) (19 кастрычніка 2024). Праверана October 19, 2024.
- ↑ Prognostic Reasoning No. 1 for tropical depression (Report). Tokyo, Japan: Japan Meteorological Agency. October 20, 2024. Архівавана з арыгінала October 20, 2024. Праверана October 20, 2024.
- ↑ Prognostic Reasoning for Tropical Depression 22W (Twenty-Two) Warning No. 1 (Report) (англ.)(недаступная спасылка) (20 кастрычніка 2024). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2024. Праверана 15 лістапада 2024.
- ↑ Prognostic Reasoning for Tropical Depression 22W (Twenty-Two) Warning No. 4 (Report) (англ.) (21 кастрычніка 2024).
- ↑ Prognostic Reasoning No. 7 for TS Trami (2420) (Report). Tokyo, Japan: Japan Meteorological Agency. October 21, 2024. Архівавана з арыгінала October 21, 2024. Праверана October 21, 2024.
- ↑ "Severe Weather Bulletin #20 for Severe Tropical Storm 'Kristine' (Trami)" (PDF) (24 кастрычніка 2024). Праверана 27 кастрычніка 2024.
- ↑ Prognostic Reasoning No. 25 for STS Trami (2420) (Report). Tokyo, Japan: Japan Meteorological Agency. October 26, 2024. Архівавана з арыгінала October 26, 2024. Праверана October 26, 2024.
- ↑ Prognostic Reasoning for Tropical Storm 22W (Trami) Warning No. 22 (Report). (англ.)(недаступная спасылка) (26 кастрычніка 2024). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2024. Праверана 27 кастрычніка 2024.
- ↑ Prognostic Reasoning for Tropical Storm 22W (Trami) Warning No. 25 (Report) (англ.) (26 кастрычніка 2024). Праверана 27 кастрычніка 2024.
- ↑ Prognostic Reasoning for Tropical Storm 22W (Trami) Warning No. 22 (Report) (англ.)(недаступная спасылка) (26 кастрычніка 2024). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2024. Праверана 27 кастрычніка 2024.
- ↑ Prognostic Reasoning for Tropical Storm 22W (Trami) Warning No. 26 (Report) (англ.) (26 кастрычніка 2024).
- ↑ Storm Trami makes landfall in central Vietnam . e.vnexpress.net (26 кастрычніка 2024). Праверана October 26, 2024.
- ↑ Prognostic Reasoning for Tropical Storm 22W (Trami) Warning No. 28 (Report) (англ.) (27 кастрычніка 2024). Праверана 27 кастрычніка 2024.