Трансгрэсія (генетыка)

(Пасля перасылкі з Трансгрэсія, генетыка)

Трансгрэ́сія — павялічанае (ці аслабленае) праяўленне генетычнай прыкметы ў патомства ў параўнанні з бацькамі.

Адбываецца, калі колькаснае праяўленне прыкметы звязана з функцыянаваннем 2 і болей генаў. Пры наяўнасці ў кожнага з бацькоў аднаго ці болей дамінантнага гена ў патомкаў спалучаюцца 2 і болей дамінантных генаў — станоўчая трансгрэсія; аналагічнае спалучэнне рэцэсіўных генаў прыводзіць да аслаблення праяўлення прыкметы — адмоўная трансгрэсія.

Выкарыстоўваецца ў селекцыі.

ЛітаратураПравіць