Адкрыць галоўнае меню

Трансду́кцыя (ад лац.: transductio — перамяшчэнне) — перадача генетычнага матэрыялу ад адной бактэрыі (донара) да другой (рэцыпіента) з дапамогай бактэрыяфага.

Існуе ў многіх бактэрый: сальманел, шыгел, бацыл, актынаміцэтаў і інш.

Умераныя фагі (бактэрыяфагі) у працэсе вегетатыўнага размнажэння здольныя выпадкова захопліваць і пераносіць у іншыя клеткі любы ўчастак ДНК бактэрый, што яны разбураюць. У гэтым выпадку ўласная ДНК фага замяняецца на аналагічны па памерах фрагмент бактэрыяльнай храмасомы, які можа мець некалькі генаў. Пры чарговым заражэнні фагам бактэрыі ўчастак храмасомы донара пераносіцца ў клетку рэцыпіента.

Выкарыстоўвецца ў генетыцы бактэрый пры складанні генетычных карт, для аналізу іх генетычнай структуры і функцыі.

ЛітаратураПравіць