Транслейтанія
Транслейтанія (ням.: Transleithanien) — найменне земляў венгерскай кароны ў складзе двуадзінай Аўстра-Венгрыі. Утворана ў выніку пагаднення 1867 г. і праіснавала да 1918 г. — года распаду краіны.
Назва
правіцьЛацінская назва Транслейтанія пазначае землі, размешчаныя на ўсходнім боку (літаральна: «па той бок», калі глядзець з боку Аўстрыі) ракі Лейты (Літавы), у супрацьлегласць Цыслейтаніі, каралеўствам і землям, прадстаўленым у Рэйхсраце і размешчаным на захад ад ракі.
Склад
правіцьУ складзе Транслейтаніі вылучалі:
- Каралеўства Венгрыя, якое ўключала тэрыторыю былой Каралеўскай Венгрыі і Вялікае Герцагства Трансільванскае, якое злілося з ім у выніку уніі
- Свабодны партовы горад Фіумэ (суч. Рыека)
- Каралеўства Харватыя і Славонія.