Трансляцыя
пералік значэнняў у Вікіпедыі
Трансля́цыя (ад лац.: translatio — перадача):
- Трансляцыя — правядзенне пазастудыйных радыё- і тэлевізійных перадач з месца падзей (стадыёнаў, канцэртных залаў, тэатраў і інш.), а таксама перадача мясцовай радыё- ці тэлевізійнай станцыяй праграм, атрыманых па каналах сувязі з іншых гарадоў.
- Трансляцыя — працэс прыёму электрычных сігналаў і наступнай іх перадачы ў напрамку ад крыніцы да прыёмніка, што ажыццяўляецца на прамежкавых пунктах, напрыклад, радыёрэлейнай сувязі.
- Трансляцыя — бытавая назва праваднога вяшчання.
- Трансляцыя праграмы — працэс пераўтварэння праграмы ЭВМ з мовы праграмавання ў праграму на аб'ектнай, напрыклад, машыннай мове з дапамогай транслятара.
- Трансляцыя (паралельны перанос) — перанос матэматычнага ці фізічнага аб'екта паралельна самому сабе ў прасторы на некаторую адлегласць уздоўж прамой (восі трансляцыі). Калі ў выніку трансляцыі аб'ект супадае сам с сабой, то трансляцыя з'яўляецца аперацыяй сіметрыі.
- Трансляцыя — сінтэз поліпептыдных ланцугоў бялкоў па матрыцы інфармацыйнай рыбануклеінавай кіслаты (іРНК) у адпаведнасці з генетычным кодам; другі этап рэалізацыі генетычнай інфармацыі ў жывых клетках.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спіс значэнняў слова або словазлучэння са спасылкамі на адпаведныя артыкулы. Калі вы трапілі сюды з іншага артыкула Вікіпедыі, можаце вярнуцца і ўдакладніць спасылку, каб яна вяла да пэўнага артыкула. |