Трансляцыя (біялогія)

(Пасля перасылкі з Трансляцыя, біялогія)

Трансля́цыя — сінтэз поліпептыдных ланцугоў бялкоў па матрыцы інфармацыйнай рыбануклеінавай кіслаты (іРНК) у адпаведнасці з генетычным кодам; другі этап рэалізацыі генетычнай інфармацыі ў жывых клетках.

У працэсе трансляцыі інфармацыя пра спецыфічную будову будучага бялку, запісаная ў выглядзе паслядоўнасці нуклеатыдаў у малекулах іРНК, пераводзіцца з нуклеатыднага кода ў пэўную паслядоўнасць амінакіслот у сінтэзуемых бялках. Адбываецца з дапамогай макрамалекулярнага комплексу, які складаецца (акрамя іРНК) з рыбасом, транспартных РНК (тРНК), аміна-ацыл-тРНК-сінтэтаз, бялковых фактараў пачатку (ініцыяцыі), падаўжэння, ці нарошчвання, поліпептыду (элангацыі), заканчэння (тэрмінацыі) і інш.

Акрамя клетачных іРНК іх ролю ў працэсе трансляцыі часам выконваюць вірусныя РНК, а таксама сінтэтычныя полінуклеатыды, якія выкарыстоўваюцца для вывучэння механізма біясінтэзу бялку.

Літаратура правіць