Трансляцыя (біялогія)
Трансля́цыя[1] — сінтэз поліпептыдных ланцугоў бялкоў па матрыцы інфармацыйнай рыбануклеінавай кіслаты (іРНК) у адпаведнасці з генетычным кодам; другі этап рэалізацыі генетычнай інфармацыі ў жывых клетках.
У працэсе трансляцыі інфармацыя пра спецыфічную будову будучага бялку, запісаная ў выглядзе паслядоўнасці нуклеатыдаў у малекулах іРНК, пераводзіцца з нуклеатыднага кода ў пэўную паслядоўнасць амінакіслот у сінтэзуемых бялках. Адбываецца з дапамогай макрамалекулярнага комплексу, які складаецца (акрамя іРНК) з рыбасом, транспартных РНК (тРНК), аміна-ацыл-тРНК-сінтэтаз, бялковых фактараў пачатку (ініцыяцыі), падаўжэння, ці нарошчвання, поліпептыду (элангацыі), заканчэння (тэрмінацыі) і інш.
Акрамя клетачных іРНК іх ролю ў працэсе трансляцыі часам выконваюць вірусныя РНК, а таксама сінтэтычныя полінуклеатыды, якія выкарыстоўваюцца для вывучэння механізма біясінтэзу бялку.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Заяц Р. Г. Трансля́цыя ў генетыцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 507. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Лимборская С. А. Трансляция в биологии // Большая медицинская энциклопедия : [в 30 т. ] (руск.) / гл. ред. акад. Б. В. Петровский; [Акад. мед. наук СССР]. — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1985. — Т. 25: Тениус — Углекислота.. — 544 с. — 150 000 экз. (руск.)
- Трансля́ция в биологии / Богданов А. А. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 150—151. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Трансляция // Популярный биологический словарь / Н. Ф. Реймерс; Отв. ред. А. В. Яблоков; АН СССР. — Москва : Наука, 1991. — С. 437. — 536,[3] с.; 22 см. — 50 000экз. — ISBN 5-02-005866-1 (В пер.) (руск.)
Трансляцыя (біялогія) на Вікісховішчы |