Трансплантацыя — у медыцыне перасадка якога-небудзь органа ці тканкі, напрыклад, ныркі, сэрца, печані, лёгкага, касцявога мозгу, ствалавых гемапаэтычных клетак, валасоў.

Трансплантацыя (1968)

Арганізм, ад якога бяруць органы і тканкі, называецца донарам, арганізм, якому перасаджваюць — рэцыпіентам.

Участак тканкі або орган, які выкарыстоўваюць для трансплантацыі, можа быць перасажаны на месца выдаленага органа (ортатапічная трансплантацыя) або ў іншае месца (гетэратапічная трансплантацыя).

Каб папярэдзіць тканкавую несумяшчальнасць пры трансплантацыі, выкарыстоўваюцб розныя віды імунадэпрэсіўнай тэрапіі. Адзін са шляхоў пераадолення біялагічнай несумяшчальнасці трансплантата і арганізма рэцыпіента — стварэнне штучных органаў (сэрца, падстраўнікавай залозы і інш.).

Робяць трансплантацыю нырак (больш за 500 тыс. перасадак у свеце), печані, сэрца, лёгкіх, вілачкавай залозы з грудзінай, шчытападобнай залозы, скуры, мышцаў, сухажылляў, касцявой, храстковай, тлушчавай тканак, сасудаў, нерваў, касцявога мозгу, рагавіцы вока і іншыя. Пашыраецца трансплантацыя клетачных элементаў, эмбрыянальных тканак і інш. У эксперыментальнай анкалогіі робяць трансплантацыі пухлін жывёлам.

У раслін трансплантацыя — перасадка розных частак расліны на іншую расліну ці на іншае месца той жа расліны. Лепш развіваюцца расліны больш блізкіх сістэматычных груп. Трансплантацыя выкарыстоўваецца ў садоўніцтве (прышчэпліванне), для даследавання працэсаў зрастання, узаемаадносін прышчэпка і прышчэпы. Бывае таксама натуральная трансплантацыя лісця, кветак, пладоў, сцёблаў, каранёў.

Класіфікацыя правіць

Адрозніваюць наступныя віды трансплантацыі:

  • ізагенная трансплантацыя — донарам трансплантанта з'яўляецца 100 % генетычна і імуналагічна ідэнтычнае рэцыпіенту аднаяйцавае блізня рэцыпіента.
  • алатрансплантацыя, ці гоматрансплантацыя — донарам трансплантанта з'яўляецца чалавечы арганізм, які адрозніваецца генетычна і імуналагічна.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць