Траскоўшчына (Мінск)

колішняя вёска, цяпер у складзе Мінска

Траско́ўшчына (таксама Грыско́ўшчына) — колішняя вёска на паўднёвым захадзе Мінска, на беразе ракі Мышкі (прыток Свіслачы). З 1978 года ў складзе Мінска, цалкам знесеная.

Вёска
Траскоўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Грыскоўшчына, Грыскаўшчызна
Траскоўшчына на карце Беларусі ±
Траскоўшчына (Мінск) (Беларусь)
Траскоўшчына (Мінск)
Траскоўшчына (Мінск) (Мінск)
Траскоўшчына (Мінск)

Месцілася на паўднёвым усходзе ад Пятроўшчыны.

Гісторыя Правіць

У 1800 годзе вёска на левым беразе ракі Копраўка, уласнасць І. Жыжэмскага, 2 двары, 17 жыхароў, карчма. У 1858 годзе вёска Траскаўшчызна, уласнасць Н. Чарноцкага. У 1897 годзе 8 двароў, 61 жыхар[1].

У 1917 годзе вёска Сеніцкай воласці Мінскага павета: 14 двароў, 85 жыхароў. З 1924 года ў Падгайскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне. 20 студзеня 1960 года вёска пераведзена са складу скасаванага Мядзвежынскага сельсавета ў Шчомысліцкі сельсавет[2]. У 1978 годзе ўключаная ў межы горада Мінска[3]. Вёска цалкам знесеная, на яе месцы прамысловая зона ў канцы вуліцы Машыністаў[4].

Зноскі

  1. Памяць, 1998, с. 626
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  3. Минск : энциклопедический справочник, 1983, с. 408
  4. Сацукевіч І. І., с. 6

Літаратура Правіць