Тратуар

частка дарогі, прызначаная для перамяшчэння пешаходаў
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Тратуар (фр.: trottoir) — каменная, драўляная або асфальтавая пешаходная дарожка, якая размяшчаецца збоку або па баках вуліцы, прыпаднятая над праезжай часткай і апраўленая бардзюрам для функцыянальнага аддзялення ад яе.

Сучасны тратуар

Тратуар прызначаны толькі для пешаходаў; рух транспартных сродкаў па тратуарах забаронены, за выключэннем працы машын дарожна-эксплуатацыйных і камунальных службаў, а таксама падвозу грузаў да гандлёвых і іншых прадпрыемстваў і аб'ектаў. Стаянка транспартных сродкаў на тратуары дазволена толькі ў месцах, указаных адпаведнымі знакамі.