Трахо́ма (новалат. trachōma, ад стар.-грэч.: τραχύς — шурпаты, няроўны) — хранічнае інфекцыйнае запаленне злучальнай тканкі (кан'юнктывы) вачэй у чалавека. Трахома, таксама вядомая пад назвамі гранулярны кан'юнктывіт, егіпецкая афтальмія[3] і сляпучая трахома — інфекцыйная хвароба, якая выклікаецца бактэрыяй Chlamydia trachomatis.[4] Інфекцыя мае вынікам шурпатасць унутранай паверхні павек. Шурпатасць можа выклікаць боль у вачах, рэпанне знешняй паверхні вачэй ці рагавіцы, а таксама, магчыма, слепату.[4]

Трахома
Entropion and trichiasis secondary to trachoma A44-652-11.jpg
Заварот павека і трыхіяз пры трахоме.
МКХ-10 A71.71.
МКБ-10-КМ A71, A71.1, A71.0 і A71.9
МКХ-9 076076
МКБ-9-КМ 076.9[1][2], 076[1][2], 076.0[1][2] і 076.1[1][2]
DiseasesDB 29100
MedlinePlus 001486
eMedicine oph/118 
MeSH D014141
Commons-logo.svg Трахома на Вікісховішчы

ПрычынаПравіць

Бактэрыя, якая выклікае хваробу, можа распаўсюджвацца ў выніку непасрэднага ці ўскоснага кантакту з вачыма ці носам хворага.[4] Ускосны кантакт уключае кантакт з адзеннем ці мухамі, якія датыкаліся да вачэй ці носа хворага.[4] Неабходна вялікая колькасць заражэнняў на працягу некалькіх гадоў, перш чым шурпатасць павек настолькі ўзмацніцца, што павекі пачнуць намульваць вока.[4] Хвароба больш распаўсюджаная сярод дзяцей, чым сярод дарослых.[4] Благія санітара-гігіенічныя ўмовы, цесната і недастатковае забеспячэнне чыстай вадой і туалетамі таксама павялічваюць распаўсюджванне хваробы.[4]

Прыкметы: кан'юнктыва чырванее, на ёй утвараюцца шэрыя, мутныя зярняткі (фалікулы), памяншаецца сакрэцыя слёзнай вадкасці, рагавіца парастае сасудамі, утвараюцца рубцы. Ускладненні: зварот павекавых краёў, няправільны рост веек (трыхіяз), запаленне рагавіцы з язвамі, бяльмом; адна з прычын слепаты. Лячэнне тэрапеўтычнае, хірургічнае.

Папярэджанне і лячэннеПравіць

Меры, накіраваныя на папярэджанне захворвання, уключаюць паляпшэнне доступу да чыстай вады і зніжэнне колькасці хворых асоб шляхам лячэння антыбіётыкамі.[4] Могуць уключаць адначасовае лячэнне цэлых груп людзей, сярод якіх звычайна распаўсюджана захворванне.[5] Аднаго мыцця для папярэджання хваробы недастаткова, але яно можа эфектыўна дапаўняць іншыя мерапрыемствы.[6] Лячэнне ўключае прыём азітраміцыну ці тэтрацыкліну.[5] Аддаецца перавага азітраміцыну, бо яго можна прымяняць у форме адной дозы.[7] Пасля з'яўлення рубцоў на павеку можа спатрэбіцца хірургічная аперацыя для выпраўлення стану павек і папярэджання слепаты.[4]

ЭпідэміялогіяПравіць

Прыблізна 80 мільёнаў чалавек у свеце закрануты інфекцыяй у актыўнай форме.[8] У некаторых абласцях інфекцыя можа прысутнічаць у 60-90 % дзяцей; найчасцей закранае жанчын, а не мужчын, бо жанчыны бліжэй кантактуюць з дзецьмі.[4] Хвароба ўплыла на зрок 2,2 мільёнаў чалавек, з якіх 1,2 мільёны цалкам сляпыя.[4] Звычайна сустракаецца ў 53 краінах Афрыкі, Азіі, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, пад рызыкай 230 мільёнаў чалавек.[4] Штогод хвароба цягне эканамічныя страты памерам у 8 мільярдаў долараў ЗША.[4] Належыць да групы хвароб, вядомых пад назвай занядбаных трапічных хвароб.[8]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Disease Ontology release 2019-05-13 — 2019-05-13 — 2019. Праверана 15 мая 2019.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.
  3. Swanner, Yann A. Meunier ; with contributions from Michael Hole, Takudzwa Shumba & B.J. (2014). Tropical diseases : a practical guide for medical practitioners and students. Oxford: Oxford University Press, USA. p. 199. ISBN 9780199997909. http://books.google.ca/books?id=ZWcGAQAAQBAJ&pg=PT222. 
  4. 4,00 4,01 4,02 4,03 4,04 4,05 4,06 4,07 4,08 4,09 4,10 4,11 4,12 Blinding Trachoma Fact sheet N°382. World Health Organization (1 лістапада 2013). Праверана 14 сакавіка 2014.
  5. 5,0 5,1 Evans JR1, Solomon AW (March 2011). "Antibiotics for trachoma". Cochrane Database Syst Rev 16 (3): CD001860. doi:10.1002/14651858.CD001860.pub3. PMID 21412875. 
  6. Ejere, HO; Alhassan, MB; Rabiu, M (Apr 18, 2012). "Face washing promotion for preventing active trachoma.". The Cochrane database of systematic reviews 4: CD003659. doi:10.1002/14651858.CD003659.pub3. PMID 22513915. 
  7. Mariotti SP (November 2004). "New steps toward eliminating blinding trachoma". N. Engl. J. Med. 351 (19): 2004–7. doi:10.1056/NEJMe048205. PMID 15525727. http://content.nejm.org/cgi/pmidlookup?view=short&pmid=15525727&promo=ONFLNS19. 
  8. 8,0 8,1 Fenwick, A (Mar 2012). "The global burden of neglected tropical diseases.". Public health 126 (3): 233–6. doi:10.1016/j.puhe.2011.11.015. PMID 22325616. 

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).