Траян Бэсеску
Траян Бэсеску (рум.: Traian Băsescu, 4 лістапада 1951 года) — прэзідэнт Румыніі з 20 снежня 2004 года. Да гэтага — мэр Бухарэста (2000—2004), у 1992—1996 гадах — дэпутат парламента, у 1991—1992 і ў 1996—2000 гадах — міністр транспарту. У 1980-я ўзначальваў гандлёвае агенцтва «Наўром», а таксама працаваў капітанам гандлёвага судна.
БіяграфіяПравіць
Прыхільнік еўраінтэграцыі Румыніі. У 2005 годзе высунуў план аб'яднання Румыніі і Малдовы да чаканага ўступлення Румыніі ў ЕС. Гэты план не знайшоў падтрымкі з боку кіраўніцтва Малдовы.
19 красавіка 2007 г. парламент краіны абвясціў прэзідэнту імпічмент. Прычынай гэтага сталі высновы спецыяльнай парламенцкай камісіі, якая выявіла, што ў сваіх дзеяннях кіраўнік румынскай дзяржавы «перавысіў паўнамоцтвы, дадзеныя яму канстытуцыяй краіны».
19 мая 2007 прайшоў рэферэндум па пытанні адстаўкі прэзідэнта Румыніі. Па яго выніках большасць (75 %) галасавалі выказаліся за тое, каб Траян Бэсеску працягнуў выконваць свае абавязкі ў якасці прэзідэнта Румыніі.
Пераабраны 21 снежня 2009.
Зноскі
- ↑ Traian Băsescu // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ Traian Basescu // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Traian Basescu s-a inscris in PMP. Basescu acuza o parte din institutiile statului de "incalcarea brutala a drepturilor omului": Singura solutie pe care o am e sa revin in politica. Voi ramane un politician extrem de incomod — HotNews, 2015.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Траян Бэсеску
- Афіцыйны сайт прэзідэнта Румыніі (рум.) (англ.) (фр.)