Тромбафлебіт
Тромбафлебі́т[3][4][5] (ад тромб і флебіт) — трамбоз з запаленнем сценкі вены і ўтварэнне тромба, які зачыняе яе прасвет.
Тромбафлебіт | |
---|---|
МКХ-10 | I80., I82.1 |
МКБ-10-КМ | I80.0 |
МКХ-9 | 451 |
МКБ-9-КМ | 451.0[1][2] і 451.2[2] |
DiseasesDB | 3498 |
MedlinePlus | 001108 |
MeSH | D013924 |
Прычыны тромбафлебіту
правіцьУ развіцці захворвання ляжыць комплекс прычын:
- інфекцыя
- запаволенне цёку крыві і павышэнне яе згусальнасці
- паніжэнне рэактыўнасці арганізма
- парушэнне цэласці сценак сасудаў (траўма вены)
- змена складу крыві
Часам тромбафлебіт — ускладненне родаў, розных аперацый, інфекцыйных захворванняў, злаякасных новаўтварэнняў.
Лячэнне тромбафлебіту
правіцьЛячэнне тромбафлебіту залежыць ад стадыі і формы захворвання. У выпадках, калі тромбафлебіт выкліканы няправільным правядзеннем ін’екцый, выкарыстоўваюць спіртавыя кампрэсы і антыкаагулянты (напрыклад, гепарынавую мазь). Пры інфекцыйнай этыялогіі выкарыстоўваюць антыбіётыкі, пры цяжкіх выпадках — хірургічнае ўмяшанне і іншае.
Крыніцы
правіць- ↑ Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ а б Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ ТСБМ 1983.
- ↑ ТСБЛМ 2016.
Літаратура
правіць- Семяненя І. М. Тромбафлебі́т // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 528. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тромбафлебі́т // Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / уклад.: І. Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І. Л. Капылова. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — С. 827. — 968 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-0937-7.
- Тромбафлебі́т // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 520. — 663 с.
- Тромбофлеби́т / Пенин В. А. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 242. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)