Тросліўка
рака ў Беларусі
Тро́сліўка, Гіжэнка[1] — рака ў Чэрыкаўскім і Слаўгарадскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Проня (басейн Дняпра).
Тросліўка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 16 км |
Басейн | 67 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 1 км на паўночны захад ад вёскі Гіжня |
• Каардынаты | 53°38′23,50″ пн. ш. 31°07′02″ у. д.HGЯO |
Вусце | Проня |
• Месцазнаходжанне | за 2,5 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Гіжэнка |
• Каардынаты | 53°33′37,50″ пн. ш. 31°00′34″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 2,2 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Проня → Сож → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раёны | Чэрыкаўскі раён, Слаўгарадскі раён |
![]() ![]() |
Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 67 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 1 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Гіжня Чэрыкаўскага раёна. Вусце прыкладна за 2,5 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Гіжэнка (Слаўгарадскі раён). У нізоўі працякае праз старарэчча на пойме Проні. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны.
Асноўны прыток — Усошка (злева).
Зноскі
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 101. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 237. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 19. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Лсіт карты N-36-87. Выданне 1982 г. (руск.)