Троцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае)
Троцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Плошча 8,7 тыс. км². Сталіца — горад Трокі.
Троцкі павет | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Старосты | Старосты троцкія | ||
Насельніцтва | гл. Дэмаграфія | ||
Плошча | 8,7 тыс. | ||
Час існавання | 1507—1795 |
Гарады і мястэчкі: Аліта, Араны, Высокі Двор, Ганусішкі, Еўе, Жодзішкі, Жослі, Жыжморы, Мерач, Пералая, Самілішкі, Сімна, Стаклішкі[1].
Гісторыя
правіцьУтварыўся ў 1413 разам з Троцкім ваяводствам як рэгіён, непасрэдна падпарадкаваны ваяводу троцкаму. У склад павету ўваходзілі Аліцкая, Алькеніцкая, Астрынская, Беліцкая, Бірштанская, Васіліская, Высакадворская, Дарсуніская, Доўгаўская, Дубіцкая, Жалудоцкая, Жыжморская, Збланская, Здзецельская, Каняўская, Ляпунская, Мерацкая, Моўчадская, Навадворская, Неманойцкая, Оская, Гіяпорцкая, Перавальская, Пералайская, Пераломская, Пунская, Радунская, Саміліская, Стакліская, Стравінніцкая, 2 Троцкія, Эйшыская воласці (паветы).
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) некаторыя заходнія воласці перайшлі ў склад Ковенскага павета, паўднёвыя — у склад Лідскага і Гарадзенскага паветаў.
У 1791 з паўднёвай часткі Троцкага вылучыўся Мерацкі павет, да Троччыны далучылася Гегужынская і Чабіская парафіі са складу Віленскага павета. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) павет спыніў сваё існаванне, яго тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі.
Дэмаграфія
правіцьГеаграфія
правіцьАхопліваў землі на левабярэжжы сярэдняга цячэння Віліі, на левабярэжжы Мерачы, у сярэдняга цячэння Нёмана, вярхоўя Шашупе.
У склад Троцкага павета ўваходзіла тэрыторыя Троцкага гродавага, Алькеніцкага, Жыжморскага, Лаздзейскага, Мерацкага і Неманойцкага старостваў (дзяржаўных воласцей), а таксама прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.
Ураднікі
правіцьМясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
Зноскі
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Powiat trocki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. — S. 339
Літаратура
правіць- Троцкі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 670. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.