Адкрыць галоўнае меню

Троіцкі касцёл (Косава)

Косава
(Пасля перасылкі з Троіцкі касцёл, Косава)
Касцёл
Троіцкі касцёл
KosavaKascio020.JPG
52°45′16,34″ пн. ш. 25°09′32,90″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Косава
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Пінская дыяцэзія
Тып будынка касцёл
Архітэктурны стыль неаготыка
Першае згадванне 1626
Дата пабудовы 1877 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000309шыфр 113Г000309
Стан Працуе

Троіцкі касцёл у Косава — рымска-каталіцкі касцёл у г. Косава Івацэвіцкага раёна, Брэсцкай вобласці.

Помнік архітэктуры ў неагатычным стылі[1][2]. Некаторыя крыніцы характарызуюць стыль храма як неараманскі[3]. Уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (код 113Г000309)[1].

ГісторыяПравіць

 
Касцёл у 1909 годзе

Гісторыя касцёла бярэ свой пачатак з 1626 года, калі на месцы цяперашняга касцёла першапачаткова быў пабудаваны драўляны. Пазней у 1877 годзе касцёл быў перабудаваны і набыў сучасны выгляд. Фундатарам касцёла ў 1878 годзе быў граф Вандалін Пуслоўскі[4].

У цяперашні час гэты касцёл вядомы тым, што 12 лютага 1746 годзе ў ім быў хрышчоны Тадэвуш Касцюшка.

АрхітэктураПравіць

Храм аднанефны, мае прамавугольны ў плане аб'ём. Неф завяршае пяцігранная апсіда з двума бакавымі сакрысціямі. Галоўны фасад адзначаны чатырохкантовай шатровай вежай-званіцай. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны ступеньчатымі контрфорсамі, спічастымі вокнамі з вітражамі.

Неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі і папружнымі аркамі, якія ўпрыгожаны арнаментальным роспісам. Над уваходам хоры на дзвюх калонах. Мастацка-кампазіцыйным цэнтрам галоўнага алтара з'яўляецца абраз «Маці Божай Міласэрнасці».

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Збор помнікаў гісторыі і культуры. Брестская область. Стар. 210—211
  2. «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. ISBN 5-85700-078-5.
  3. А. М. Кулагiн. Каталiцкiя храмы Беларусi. — Мінск: 2008. ISBN 978-985-11-0395-5
  4. Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 343. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.

СпасылкіПравіць