Троіцкі касцёл (Мельнік)

Троіцкі касцёл — касцёл у вёсцы Мельнік Падляскага ваяводства Польшчы.

Касцёл
Троіцкі касцёл
52°19′52″ пн. ш. 23°02′33″ у. д.HGЯO
Краіна Польшча
Вёска Мельнік
Канфесія каталіцтва
Дата заснавання XVI стагоддзе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Касцёл быў збудаваны на ніжнім замку і ўяўляў сабой прамавугольны ў плане гатычны аднанававы храм з арыентацыей алтара на усход. Гэты касцёл першапачаткова быў пазначаны як замкавы, у пазнейшых крыніцах ён ужо фігуруе як фарны (парафіяльны).

У другой палове XVII стагоддзя падчас «шведскага патопа» касцёл быў зруйнаваны. У 1689 годзе касцёл быў адбудаваны і пераасвячоны ў гонар Святой Тройцы.

Падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў касцёл зноўку пацярпеў.

Пасля паразы паўстання 1863—1864 гадоў царскімі ўладамі былы замкавы касцёл быў закрыты ў 1866 годзе, а праз некалькі гадоў перабудаваны на праваслаўную царкву Святога Духа (1871).

Падчас падзей Першай сусветнай вайны храм быў пашкоджаны пажарам.

У 1939 годзе Мельнік быў далучаны да СССР у складзе Беластоцкай вобласці БССР. У фарным касцёле размесцілася сталоўка. У гэты час у 1940 годзе часткова на будматэрыялы быў разабраны пашкоджаны будынак былога замкавага касцёла, і ў такім выглядзе яго парэшткі стаяць і дагэтуль[1].

Зноскі

Спасылкі правіць