Трубаправод
Трубаправо́д — інжынерна-тэхнічнае збудаванне, прызначанае для транспарціроўкі газападобных, вадкіх, пылападобных рэчываў, а таксама цвёрдых рэчываў у выглядзе раствора / завісі пад уздзеяннем розніцы ціскаў у папярочных перасеках трубы.

Класіфікацыя трубаправодаў правіць
У залежнасці ад месцазнаходжання трубаправода:
- Надземны / наземны
- Падземны
- Падводны
- Плывучы
У залежнасці ад рэчыва, якое транспартуецца:
- Вадаправод
- Паветравод
- Газаправод
- Прадуктаправод — напрыклад, нафтаправод, аміякаправод, гідратранспарт карысных выкапняў.
Іншыя:
- Пнеўматычная пошта — выкарыстанне паветра пад ціскам для перасоўвання па трубах фізічных аб’ектаў (часцей за ўсё, стандартызаваных капсул з аб’ектамі невялікай масы і аб’ёму).
- Цеплаправод (гл. цеплавая сетка)
- Каналізацыя — адвод сцёкаў праз сістэму трубаправодаў.
Часткі трубаправодаў правіць
У склад трубаправодаў уваходзяць: кампрэсарная станцыя, краны, трубаправодная арматура, заглушкі, клапаны і гэтак далей.
Прававыя нормы правіць
- Пастанова МНС Рэспублікі Беларусь ад 21 сакавіка 2007 г. № 20 «Аб зацвярджэнні Правілаў будовы і бяспечнай эксплуатацыі тэхналагічных трубаправодаў»[1]
Цікавыя факты правіць
- У 2004 годзе кантрабандысты з Эстоніі і Расіі здолелі ўвесці ў нелегальную эксплуатацыю «водкаправод».